Навь-Явь-Правь (на белорусском языке) :: Черопко Витовт
Страница:
50 из 54
Болей не было ўжо нi сораму, нi сумненняў.
* * *
Стомленыя, яны ляжалi побач, глядзелi высока ў неба, дзе зiхацелi россыпы зорак. Ляжалi абняўшыся i маўчалi - думалi кожнае пра сваё.
Бажэна кахае яго. Так даўно ён чакаў свайго кахання - вось яно. I не разлучыцца ён з Бажэнай. Нiкому не дасць каханай у крыўду. Ну, а брат? Хай змагаецца з русамi, калi яму так прагнецца подзвiгаў. Хiба не брат штурхнуў яго на ўцёкi? Хiба не брат стаў памiж iм i Бажэнай, злуючыся на тое, што яна выбрала яго, Вышака? Цяпер ужо позна нешта перамянiць. А яна не ведала, цi клясцi сябе за сваю слабаць, што паддалася страсцi, цi лiчыць, што канчаткова перамагла княжыча. Ну, пацалавацца, прылашчыць хлопца, каб болей прывязаць яго да сябе, - дапускала, а вось гэта... Гэта Вышак перамог яе, i яна цяпер у яго волi.
* * *
Стараючыся не разбудзiць Бажэны, ён выцягнуў з-пад яе галавы руку i, нахiлiўшыся над дзяўчынаю, пацалаваў яе ў скроню. Нават не пацалаваў, а з удзячным замiлаваннем перад яе прыгажосцю i даверлiвасцю дакрануўся вуснамi.
Сонца паднялося над зямлёю. Туман сплыў. Трава i лiсце дрэў зiхацелi на сонцы ўсыпанай Родам расой.
- О вялiкi Сварожыч, у гэты дзень усцеражы i блаславi нас, - сказаў замову князь i тройчы пацалаваў свае рукi. Рассякаючы са свiстам крыламi паветра, праляцелi некалькi качак i з шумам селi на ваду. Вышак, паклаўшы на лук стралу, пракраўся туды, дзе селi качкi. Птушкi не бачылi чалавека i спакойна плавалi на вадзе, раз-пораз ныралi пад ваду i праз iмгненне вынырвалi.
|< Пред. 48 49 50 51 52 След. >|