Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 9 из 54

I калi яна ўпала з каня, ён, падняўшы дзяўчыну на рукi, прызнаўся, што кахае яе. Вось i пражыта з Лаўсаю жыццё. Чаго таiць - былi суложнiцы, якiя сваiм маладым целам абуджалi яго страсць, але яна мацi яго сыноў i разам з iм пойдзе ў вырай, да дзядоў. А час гэты ўжо блiзкi, i аднойчы ранiцай не дабудзяцца яго i ў адчыненае акно вылецiць яго душа з роднага дому. Як некалi даўно-даўно не дабудзiлiся яго дзеда Уценуса. Семдзесят i восем летаў пражыў Уценус. I постацi людзей ледзь бачыў князь, i галасы ўжо ледзь чуў, i рукi дрыжалi. Старасць паклала на яго плечы сваю цяжкую длань - сагнула князя. Аднойчы вечарам, калi дзед i ўнук засталiся адны ў пакоi, князь, якi нiкому i нiколi не скардзiўся на стомленасць, раптам мовiў: "Слабею. Непаслухмяныя чэлесы мае, цягне ўнiз да зямлi, - ён павольна пахiлiўся з лавы ўнiз i апусцiў далонь да падлогi, - час рыхтаваць санi. Семдзесят восьмы год жыву, а ўсё памятаю - i пострыг, i як упершыню сеў на каня, i першую сечу, i першую чару медавiны, i першую жанчыну, як учора ўсё было". Ён змоўк i цяжка ўздыхнуў. Жывiнбуд i не ведаў, што адказаць. Дзед падняўся з лавы i пакрочыў у ложнiцу, каля дзвярэй спынiўся, павярнуўся да яго i цiха папрасiў: "Будзiце мяне ранiцай моцна, а то не дабудзiцеся". Так i адбылося - ранiцай не дабудзiлiся Уценуса - князя князёў лiцьвiнскiх. А здаецца, толькi ўчора развiтаўся ён, Жывiнбуд, з дзедам.

- Хай i да цябе будуць мiласцiвыя багi, - адказаў жонцы Жывiнбуд.

Княгiня падала мужу чару з пiвам i кавалак хлеба.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]