Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 11 из 54

Ён ведаў, што злюдзьмi нельга лезцi ў бойку - яны толькi гэтага i чакаюць, акружаць яго, нацкуюць сабак i, варта толькi пачаць адбiвацца ад iх, наваляцца з усiх бакоў - не ўгледзiш, як вострым кiем удараць. Трэба прарвацца праз заслон людзей - гэта выратаванне. Зусiм блiзка брахалi сабакi...

Зубр выбег на паляну. Убачыў, як людзi спусцiлi з павадкоў сабак i тыя з брэхам рынулiся да яго. Моцным ударам капыта зубр раскрышыў чэрап аднаму з гэтых вiсклiвых звяроў, другога ўзняў на рогi i падкiнуў у паветра. Астатнiя шалёна брахалi на яго, але падыходзiць не адважвалiся. Зараз трэба было чакаць сустрэчы з людзьмi. Яны хавалiся за дрэвамi.

- Мой! - закрычаў Воўк i ўдарыў астрогамi каня.

Сцiснуўшы ў правай руцэ сулiцу, Воўк накiраваў каня на зубра. Звер прыпынiўся, нахiлiў нiзка галаву, выставiўшы наперад доўгiя рогi, i пагрозлiва рыкнуў. I конь пад княжычам, не слухаючыся паводдзяў, заiржаў i ўзняўся на заднiя ногi. Варта было зубру цяпер баднуць каня, як той разам з вершнiкам паляцеў бы на зямлю, а там чалавека можна растаптаць капытамi. Але кожная хвiлiна цяпер ратавала звера. Пакуль людзi яшчэ не акружылi яго - хутчэй бегчы адсюль. Да выратавальнага гушчару заставалiся крокi. Вострыя калкi астрог упiлiся ў каня, i боль быў мацнейшы за боязь перад пагрозлiвым зубрам, - конь падначалiўся моцнай руцэ вершнiка, якi трымаў паводдзе, i панёс свайго гаспадара ўслед за зверам. Волак дагнаў зубра i ўдарыў сулiцай у загрывак. Звер нырнуў у гушчар.

Гонар не дазваляў княжычу спынiць пагоню.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]