Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
101 из 115
На кухнi слугi цiкавiлiся, што здарылася з маладым баронам, i аканомка адказвала:
- Вядома толькi тое, што ён уварваўся да бацькоў i штосьцi выкрыкнуў пра Генерала. Затым ён абамлеў, i цяпер не ўдаецца прывесцi яго ў прытомнасць.
- Вiдаць, Генерал прыходзiў да яго! - сказала кухарка.
- А хiба не дзiўна, што ён так груба абыходзiцца са сваякамi? здзiвiлася пакаёўка.
- У яго, пэўна, усякай цярплiвасцi не хапiла. Яны толькi i ведалi, што кпiць з яго. А ён, вiдаць, свой пярсцёнак шукаў.
- Цi не думаеш ты ўжо, што пярсцёнак тут, у Хедэбю? - запыталася пакаёўка. - Ён яшчэ можа тады падпалiць дах над нашай галавой i спалiць увесь дом, толькi б атрымаць свой пярсцёнак.
- Вядомая справа, пярсцёнак схаваны тут у якiм-небудзь кутку, - сказала кухарка, - iнакш чаго б Генералу вечна бадзяцца па ўсiм маёнтку!
У той дзень дзяўчына Спак адмовiлася ад аднаго са сваiх цудоўных штодзённых правiлаў - нiколi не прыслухоўвацца да таго, што гавораць слугi пра паноў.
- Пра якi гэта пярсцёнак вы кажаце? - запыталася яна.
- А хiба вы не ведаеце, паненка, што Генерал блукае тут ды шукае свой пярсцёнак з пячаткай? - адказала ўзрадаваная яе пытанню кухарка.
I наперабой з пакаёўкай яна паспяшалася расказаць дзяўчыне Спак гiсторыю абрабавання магiлы i божага суда. Калi ж аканомка выслухала ўсё гэта, то ўжо нi на секунду не засумнявалася ў тым, што пярсцёнак нейкiм чынам трапiў у Хедэбю i схаваны дзесьцi там.
Ад гэтага аповеду даяўчыну Спак дрыжыкi ўзялi, амаль як у той раз, калi ёй упершыню сустрэўся на паддашкавай лесвiцы Генерал. Вось гэтага якраз яна ўвесь час i асцерагалася.
|< Пред. 99 100 101 102 103 След. >|