Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
102 из 115
А цяпер ужо добра ведала, якi люты i бязлiтасны можа быць гэты прывiд. Было ясна як божы дзень, што, калi, ён не атрымае назад свой пярсцёнак, барон Адрыян памрэ.
Але ледзь аканомка прыйшла да такога заключэння, як яна - асоба вельмi рашучая - адразу ж зразумела, што патрэбна рабiць. Калi гэты пракляты пярсцёнак знаходзiцца ў Хедэбю, то неабходна пастарацца чаго б гэта нi каштавала адшукаць яго.
Яна ненадоўга пайшла ў жылую палову панскага дома, зазiрнула ў спальню, дзе ўсё было па-ранейшаму, узбегла па лесвiцы на гарышча i пераслала пасцель у Адрыянавай мансардзе, каб яна была напагатове на выпадак, калi яму стане лепш i яго можна будзе перанесцi наверх. Затым зайшла ў пакоi да паненак i да гувернанткi - смяртэльна перапалоханыя, яны сядзелi склаўшы рукi, не ў стане чымсьцi заняцца. Яна расказала iм сёе-тое з таго, аб чым даведалася сама, расказала роўна столькi, каб гувернантка з паненкамi зразумелi, аб чым iшла размова, i запыталася, цi не дапамогуць яны ёй адшукаць пярсцёнак.
Вядома, яны адразу ж згадзiлiся. Паненкi i гувернантка пачалi шукаць у пакоях i ў мансардзе. Сама ж дзяўчына Спак накiравалася на кухню i паставiла на ногi ўсiх дваровых дзяўчат.
"Генерал з'яўляўся на кухнi гэтак жа часта, як i ў панскiм доме, падумала яна. - Штосьцi падказвае мне - пярсцёнак дзесьцi тут".
На кухнi i ў кладоўцы, i ў хлебнай, i ў пiваварнi ўсё было перавернута дагары нагамi. Шукалi ў сценных шчылiнах, у пячных подах, вытрасалi скрынi пасуднiка з прыправамi, абшукалi нават мышыныя норы.
|< Пред. 100 101 102 103 104 След. >|