Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
99 из 115
Ён не ачуняў пасля глыбокай непрытомнасцi, аднак жыццё ў iм яшчэ тлела.
Лекара ў прыходзе Бру не было, але ў чатыры гадзiны ранiцы ў Карлстад паехаў вярхом слуга, каб паспрабаваць каго-небудзь прывезцi. Язды было туды шэсць мiль, i калi б лекар быў дома i пагадзiўся адразу ж выехаць, то яго можна было б чакаць з горада самае ранняе праз дванаццаць гадзiн. Але трэба было таксама быць гатовым да таго, што пройдзе дзень, а тое i два, пакуль ён прыедзе.
Баранэса Лёвеншольд сядзела збоку на ложку, не зводзячы вачэй з сынавага твару. Яна верыла, што кволая iскра жыцця ў iм не згасне, калi яна будзе сядзець тут, пiльна аберагаючы яго.
Барон таксама час ад часу садзiўся на другiм баку ложка, але быў не ў сiлах уседзець на месцы. То ён браў вялую сынаву руку, каб памацаць пульс, то падыходзiў да акна i кiдаў позiрк на праезную дарогу, то iшоў цераз пакоi да залы, каб зiрнуць на гадзiннiк. На пытаннi, якiя можна было прачытаць у вачах усхваляваных дочак i гувернанткi, ён толькi круцiў галавой i зноў iшоў у спальню, дзе ляжаў хворы.
Туды не пускалi нiкога, апрача дзяўчыны Спак. Нi дочак, нi нават кагосьцi са служанак, адну толькi дзяўчыну Спак. У яе была адпаведная паходка, адпаведны голас, яна была на сваiм месцы ў спальнi.
Дзяўчына Спак прачнулася ўночы ад жахлiвага крыку Адрыяна. Пачуўшы ўслед за крыкам, што нехта цяжка павалiўся, яна ўскочыла.
|< Пред. 97 98 99 100 101 След. >|