Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 104 из 115



Пакуль служанка з аканомкай размаўлялi пра Марыт Эрыксдотэр, кухарка, якая ўзабралася на самую верхнюю прыступку прыстаўной лесвiцы, зазiрнула на высокую палiцу, дзе некалi знайшлiся згубленыя сярэбраныя лыжкi.

- Ой! - усклiкнула яна. - Нарэшце ж знайшла я тое, што даўно шукала. Тут ляжыць старая шапачка барона Адрыяна!

Дзяўчына Спак жахнулася. Нiчога не скажаш, добрыя былi, вiдаць, парадкi ў iх на кухнi да таго, як яна прыехала ў Хедэбю! Як магла шапачка барона Адрыяна трапiць на палiцу?

- Вось дзiва, - сказала кухарка. - З гэтай шапачкi ён вырас, ды i аддаў яе мне на анучы, чарапкi прыхоплiваць. Вось добра, што я яе хоць цяпер знайшла!

Дзяўчына Спак выхапiла ў яе шапачку з рук.

- Шкада рэзаць яе, - сказала яна. - Можна аддаць якому-небудзь бедняку!

Яна вынесла шапачку на двор i пачала выбiваць з яе пыл. Тым часам з дому выйшаў барон.

- Здаецца, што Адрыяну горш, - сказаў ён.

- А хiба няма кагосьцi паблiзу ў акрузе, хто ўмее лячыць хворых? - як можна дабрадушна запыталася аканомка. - Служанкi казалi тут пра адну жанчыну, якую завуць Марыт Эрыксдотэр.

Барон аслупянеў.

- Зразумела, калi размова iдзе аб жыццi Адрыяна, я б, не вагаючыся, паслаў па майго злейшага ворага, - сказаў ён. - Аднак толку ўсё роўна не будзе. Марыт Эрыксдотэр нiколi не прыйдзе ў Хедэбю.

Атрымаўшы падрабязныя тлумачэннi, дзяўчына Спак не адважылася пярэчыць. Яна працягвала шукаць на кухнi, распарадзiлася наконт абеду i зрабiла так, што нават баранэса крыху з'ела.

|< Пред. 102 103 104 105 106 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]