Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 105 из 115

Пярсцёнак не адшукаўся, а дзяўчына Спак бясконца паўтарала сабе: "Мы павiнны знайсцi пярсцёнак! Генерал пазбавiць Адрыяна жыцця, калi мы не адшукаем яму пярсцёнак".

Пасля абеду дзяўчына Спак накiравалася ў Ольсбю. Яна пайшла, нi ў каго не спытаўшыся. Кожны раз, калi яна заходзiла да хворага, пульс ягоны бiўся ўсё слабей i слабей, а перабоi наступалi ўсё часцей i часцей. Яна не магла спакойна чакаць карлстадскага лекара. Так, больш чым верагодна, што Марыт ёй адмовiць, але аканомка хацела выкарыстаць усе магчымыя сродкi.

Калi дзяўчына Спак прыйшла ў Стургордэн, Марыт Эрыксдотэр сядзела на сваiм звычайным месцы - на ганку палевай клецi. У руках у яе не было нiякай работы, яна сядзела адкiнуўшыся назад, з заплюшчанымi вачыма. Але яна не спала i, калi з'явiлася аканомка, падняла вочы i адразу ж пазнала яе.

- Вось яно што, - прамовiла яна, - цяпер з Хедэбю па мяне пасылаюць?

- Ты, Марыт, ужо чула, якiя дрэнныя нашы справы? - запыталася дзяўчына Спак.

- Так, чула, - адказала Марыт, - i не пайду!

Дзяўчына Спак не сказала ёй у адказ нi слова. Глухая безнадзейнасць прыгняла яе. Усё iшло ёй насуперак, апалчылася супраць яе, а ўжо горшага за гэта быць нiчога не можа. Яна бачыла ўласнымi вачыма i чула ўласнымi вушамi, як радавалася Марыт. Сядзела на ганку i радавалася няшчасцю, радавалася, што Адрыян Лёвеншольд памрэ.

Да гэтай хвiлiны аканомка трымалася. Яна не крычала, не наракала, убачыўшы Адрыяна, распасцёртага на падлозе. У яе была толькi адна думка дапамагчы яму i яго блiзкiм. Але адпор Марыт зламаў яе сiлы.

|< Пред. 103 104 105 106 107 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]