Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
106 из 115
Яна заплакала горка i нястрымна. Няўпэўненымi крокамi паплялася да сценкi адной з прыбудоў i прыцiснулася да яе iлбом, горка рыдаючы.
Марыт крыху падалася наперад. Доўга-доўга яна не адводзiла вачэй ад няшчаснай дзяўчыны. "Ах вось яно што! Няўжо так?" - падумала яна.
Але пакуль Марыт сядзела, разглядаючы дзяўчыну, якая слязамi кахання аплаквала каханага, штосьцi перавярнулася ў яе душы.
Некалькi гадзiн таму назад яна даведалася, што Генерал прыйшоў да Адрыяна i напалохаў яго амаль не да смерцi. I яна сказала сабе самой, што нарэшце час помсты настаў. Шмат гадоў чакала яна гэтага часу, але чакала дарэмна. Ротмiстр Лёвеншольд сышоў у магiлу, так i не атрымаўшы па заслугах. Праўда, з таго самага часу, калi яна пераправiла пярсцёнак у Хедэбю, прывiд Генерала бадзяўся па ўсiм маёнтку; аднак падобна было, што ў яго не хапала духу караць з уласцiвай яму лютасцю сваiх родных.
А цяпер, калi да iх прыйшла бяда, яны адразу ж просяць дапамогi! Чаму не звярнулiся тады непасрэдна да мерцвякоў на ўзгорку вiсельнiкаў? Ёй было радасна сказаць:
- Не пайду!
Такой была яе помста!
Але калi Марыт убачыла, як стаiць i плача маладая дзяўчына, прыцiснуўшыся галавой да сцяны, у яе абудзiлася памяць аб мiнулым. "Вось так стаяла i я i плакала, прыхiлiўшыся да жорсткай сцяны. I не было ў мяне нiводнага чалавека, на якога я магла б абаперцiся".
I ў той жа момант крынiца дзявочага кахання зноў забруiла ў душы Марыт i абдала сваiм гарачым дыханнем.
|< Пред. 104 105 106 107 108 След. >|