Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 41 из 115

Здавалася, у сэрцы ягоным ныла рана.

Пастар, заўважыўшы, як усхваляваўся ротмiстр, ад страху ледзь рашыўся расказаць яму, што пярсцёнак у яго аднялi зноўку. Але гэта было ўспрынята з нейкiм змрочным задавальненнем.

- Добра, што хоць адзiн з гэтага зладзейскага зброду ўцалеў i што ён такi ж мярзотнiк, як i iншыя, - сказаў ротмiстр Лёвеншольд. - Генерал расправiўся з бацькамi Iнгiльберта, i расправiўся сурова. Цяпер настала мая чарга!

Пастар улавiў жорсткую рашучасць у голасе ротмiстра. Ён хваляваўся ўсё мацней i мацней, баючыся, каб ротмiстр не задушыў Iнгiльберта ўласнымi рукамi цi не засек яго да смерцi.

- Я палiчыў сваiм абавязкам быць пасланцом ад нябожчыка Борда да вас, брат Лёвеншольд, - сказаў пастар, - але я спадзяюся, што вы не пачнеце нiякiх неабдуманых дзеянняў. Я ж маю намер паведамiць цяпер ленсману аб тым, што мяне абакралi.

- Вы, брат мой, можаце паступаць як палiчыце патрэбным, - заўважыў ротмiстр. - Я хацеў толькi сказаць, што ўсё гэта - марныя турботы, паколькi справу я бяру на сябе.

Пастар пераканаўся, што ў Хедэбю ён больш нiчога не вырашыць. I паспяшаўся з маёнтка, каб паспець завiдна паведамiць аб усiм ленсману.

А ротмiстр Лёвеншольд паклiкаў усiх сваiх чалядзiцаў, расказаў, што здарылася, i запытаўся, цi хочуць яны заўтра ранiцай накiравацца разам з iм у пагоню за злодзеем. Нiхто не адмовiўся ад такой паслугi свайму гаспадару i нябожчыку генералу.

|< Пред. 39 40 41 42 43 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]