Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 39 из 115

Бо калi, - сказаў я, - такi грубы пiрат, як Гатэнйельм, мог пастаяць за сябе нават пасля смерцi, то як жа растлумачыць, што мой бацька, такi адчайны рубака, як i Гатэнйельм, але не ў прыклад яму добры, сумленны чалавек, дазволiў злодзею прабрацца ў склеп i ўкрасцi ў яго самы каштоўны набытак? А ў яго не было сiлы перашкодзiць гэтаму цi ва ўсякiм разе хоць пасля адпомсцiць вiнаватаму.

Пасля гэтых слоў пастар падхапiўся з не ўласцiвай для яго жвавасцю.

- I я прытрымлiваюся такога ж меркавання! - усклiкнуў ён.

- Паслухайце, аднак, што здарылася далей, - працягваў ротмiстр. - Не паспеў я вымавiць гэтыя словы, як за спiнкай майго крэсла пачулiся гучныя ўздыхi. I ўздыхi гэтыя былi вельмi падобныя на тыя ўздыхi майго нябожчыка бацькi, калi яго мучылi старэчыя недамаганнi. Мне нават падалося, што ён стаiць у мяне за спiной. I я падхапiўся з месца. Зразумела, нiкога i нiчога я не ўбачыў, але быў перакананы, што чуў майго бацьку. Мне не захацелася больш садзiцца за стол, i я прасядзеў тут увесь наступны час у адзiноце, разважаючы аб гэтай справе. I мне вельмi хацелася б пачуць, што думаеце наконт гэтага вы, мой высокапаважаны брат. Тыя жаласныя ўздыхi аб украдзеным скарбе, якiя я чуў... Цi быў гэта мой нябожчык бацька? Калi б я быў упэўнены, што ён усё яшчэ знемагае ад тугi з-за гэтага пярсцёнка! Ды я лепей бы хадзiў па дварах, праводзячы дазнанне, чым дапусцiў, каб ён хоць адзiн мiг пакутаваў жорсткай скрухай, як аб тым сведчаць ягоныя жаласныя ўздыхi.

- Другi раз даводзiцца мне сягоння адказваць на пытанне, цi смуткуе яшчэ нябожчык генерал па сваiм страчаным пярсцёнку i хоча атрымаць яго назад, - сказаў пастар.

|< Пред. 37 38 39 40 41 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]