Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 40 из 115

- Але перш чым адказаць, я, з вашага дазволу, высокапаважаны брат мой, раскажу сваю гiсторыю, а потым мы разам паразважаем аб гэтым.

Расказаўшы пра сягонняшняе здарэнне з iм, пастар зразумеў, што яму не варта было баяцца, што ротмiстр з недастатковай стараннасцю будзе падтрымлiваць iнтарэсы свайго бацькi. Пастар не падумаў аб тым, што ў характары нават самага мiралюбiвага чалавека ёсць нешта ад сыноў Лодбрака*. Бо нярэдка бывае i так: парасяты пачынаюць вiшчаць, даведаўшыся, якiя пакуты выцерпеў стары парсюк. I пастар убачыў, як на лбе ў ротмiстра ўспухлi жылы, а кулакi так моцна сцiснулiся, што нават збялелi ў суставах. Нястрымны гнеў авалодаў ротмiстрам.

* Рагнар Лодбрак, цi Рагнар Скураныя Штаны - герой вядомай iсландскай сагi i хронiкi Саксона Граматыка. Здзейснiўшы мноства подзвiгаў, Лодбрак трапiў у палон да англiйскага караля Эле, быў кiнуты ў змяiную яму i загiнуў. Яго сыны адпомсцiлi за яго, уварваўшыся ў Англiю i забiўшы караля Элу. Прататыпам Лодбрака паслужыў дацкi важак вiкiнгаў, якi жыў у сярэдзiне IX ст. У яго было пяць сыноў, якiя ўзначалiлi паход вiкiнгаў у Англiю.

Вядома, пастар перадаў усю гэту справу па-свойму. Ён расказаў, як гнеў божы пакараў злодзеяў, але нiякiм чынам не пажадаў прызнаць, што тут мог быць замешаны мярцвяк.

Ротмiстр жа зразумеў усё гэта зусiм iнакш. Ён зрабiў вывад адсюль, што бацька яго не знайшоў вечнага спакою ў магiле, бо пярсцёнак з яго ўказальнага пальца быў зняты. Ротмiстра мучылi страх i згрызоты сумлення, паколькi да гэтага часу ён надта бесклапотна адносiўся да гэтай справы.

|< Пред. 38 39 40 41 42 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]