Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
44 из 115
Але ротмiстр,здавалася, не бачыў працягнутых яму рук. Ён не мог адвесцi вачэй ад лiстоў папарацi, якiя прыкрывалi твар таго, хто ляжаў на насiлках.
- Хто гэта тут ляжыць? Ужо цi не Iнгiльберт Бордсан? - запытаўся ён нейкiм дзiўна суровым голасам. Здавалася, быццам ён гаворыць насуперак сваёй волi.
- Ён самы, - адказаў Эрык Iварсан. - Але адкуль вы яго ведаеце, пан ротмiстр? Па адзеннi пазналi?
- Не, - адказаў ротмiстр, - я пазнаў яго не па адзеннi. Я не бачыў яго цэлых пяць гадоў.
I ягоная чэлядзь i прышэльцы здзiўлена глядзелi на ротмiстра. Iм усiм падумалася, што сягоння ранiцай у iм з'явiлася нешта не падобнае на яго, штосьцi зласлiвае. Ён не быў самiм сабой. Ён ужо не быў пачцiвы i ветлiвы, як раней.
Ротмiстр пачаў распытваць сялян, што яны рабiлi ў лесе так рана i дзе знайшлi Iнгiльберта. Iварсаны жылi заможна, i iм было не па душы, што ў iх так гэта выпытваюць, але самае галоўнае ротмiстру ўсё ж удалося выведаць.
За дзень да гэтага з мукой i харчаваннем для работнiкаў яны паднялiся на свой сэтар, размешчаны за некалькi мiль адсюль, у глыбiнi лесу, ды там i заначавалi. На досвiтку накiравалiся назад. Iвар Iварсан неўзабаве абагнаў сваiх спадарожнiкаў. Ён жа былы салдат, майстар хадзiць, i нялёгка было паспяваць за iм.
Намнога апярэдзiўшы сваiх спадарожнiкаў, Iвар Iварсан раптам убачыў, што насустрач яму па сцяжынцы iдзе нейкi чалавек. А лес там быў даволi рэдкi. Нiякiх кустоў, адны толькi магутныя ствалы, i Iвар яшчэ здалёк убачыў гэтага чалавека. Але пазнаць адразу - не пазнаў.
|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|