Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
57 из 115
Вось i ў каралеўскiм прыгаворы самым вартым было тое, што ён даваў старому генералу магчымасць караць або дараваць.
Магло нават падацца, быццам кароль Фрэдрык* хацеў прадставiць канчатковае рашэнне генералу. Магчыма, ён ведаў яго ў даўнiя ваенныя гады i яму вядома было, што на гэтага чалавека можна спадзявацца. Зусiм не выключана, што якраз гэта i мелася на ўвазе. А так цi не так, сказаць цяжка!
* Кароль Фрэдрык (1676-1751) - кароль Швецыi (1720-1751). Быў жанаты на Ўльрыцы Элеаноры, сястры Карла XII, з'яўляўся яго ваенным паплечнiкам i пасля яго смерцi дамогся права на атрыманне ў спадчыну шведскага трона.
Як бы там нi было, усе, чаго б гэта нi каштавала, хацелi прысутнiчаць на цiнгу ў гэты дзень, калi будзе аб'яўлены божы прысуд. Кожны, хто не быў занадта стары, каб iсцi, цi занадта малы, каб паўзцi, накiраваўся ў дарогу. Такой знамянальнай падзеi, як гэта, не здаралася ўжо шмат гадоў. Тут нельга было задавольвацца тым, каб пасля, ды яшчэ ад iншых пачуць, як усё скончылася. Не, тут абавязкова трэба было прысутнiчаць самому.
Вядома, што сядзiбы i маёнткi раней былi рассеяны па ўсёй акрузе, вядома i тое, што тады можна было цэлую мiлю праехаць, ды так i не сустрэць нi душы. Але калi людзi з усяго павета сышлiся на адной i той жа плошчы, то ўсе так i ахнулi - колькi народу! Цесна прыцiснутыя адно да аднаго, незлiчонымi радамi стаялi яны перад судовай палатай. Здавалася, нiбы пчалiны рой, чорны i цяжкi, звiсае перад вулеем летнiм днём. Людзi нагадвалi пчалiны рой яшчэ i тым, што былi не ў сваiм звычайным настроi.
|< Пред. 55 56 57 58 59 След. >|