Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 58 из 115

Яны не былi маўклiвыя i ўрачыстыя, якiмi заўсёды бывалi ў царкве; не былi яны вясёлыя i лагодныя, як заўсёды на кiрмашах: яны былi лютыя i раздражнёныя, апанаваныя нянавiсцю i прагай помсты.

Чаго ж тут здзiўляцца? З малаком мацi ўсмакталi яны жах перад лiхадзеямi. Вечарамi iм спявалi калыханкi пра валацуг, якiя былi аб'яўлены па-за законам. У iх уяўленнi ўсе зладзеi i забойцы былi вылюдкамi, чортавым насеннем, яны iх i за людзей не лiчылi. Думка аб мiласэрнасцi да такiх вырадкаў iм i ў галаву не прыходзiла. Яны ведалi, што такiм вось страшным i подлым стварэнням сягоння будзе вынесены прысуд, i радавалiся гэтаму. "Слава табе госпадзi, цяпер ужо гэтаму крыважэрнаму д'яблу прыйдзе канец, разважалi яны. - Ужо цяпер ва ўсякiм выпадку яму не ўдасца болей шкодзiць нам".

Добра, што божы суд павiнен быў адбывацца не ў судовай палаце, а на волi. Але дрэнна, вядома, што рота салдат частаколам стаяла на плошчы перад судовай палатай i блiзка падысцi нельга было, людзi ж бясконца груба лаялi салдат, што тыя перакрылi iм шлях. Раней нiхто б сабе такога не дазволiў, але сягоння ўсе былi дзёрзкiя i нахабныя.

Усiм людзям давялося заўчасна, з самай ранiцы выйсцi з дому, каб заняць месца блiжэй да частаколу з салдат, i на iх долю выпала многа доўгiх гадзiн пакутлiвага чакання. А за ўвесь гэты час забавiцца не было чым. Хiба што з судовай палаты выйшаў судовы прыстаў i паставiў пасярод плошчы вялiзны барабан. Усё-такi стала весялей, бо людзi ўбачылi, што судзейскiя там, у палаце, намерваюцца распачаць справу яшчэ да вечара.

|< Пред. 56 57 58 59 60 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]