Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
65 из 115
Калi Iвар Iварсан выйшаў наперад да барабана i ўзяў кубак з касцямi з рук ленсмана, то хацеў быў паказаць яму, як патрэбна трымаць кубак i як гуляць укосцi. На вуснах старога мiльганула ўсмешка.
- Не ўпершыню гуляць мне ў косцi, ленсман, - сказаў ён такiм гучным голасам, што ўсе пачулi. - Бенгт-асiлак з Хедэбю ды я не раз, бывала, забаўлялiся вечарамi гэтай гульнёй там, у стэпавых краях. Але не спадзяваўся я, што мне давядзецца згуляць з iм яшчэ раз.
Ленсман хацеў быў прыспешыць яго, але натоўпу спадабалася слухаць Iвара. Вось храбрэц! Ён яшчэ мог жартаваць перад такiм рашаючым выпрабаваннем.
Iвар абхапiў кубак абедзвюма рукамi, i ўсе ўбачылi, што ён молiцца. Прачытаўшы "Ойча наш", ён гучна ўсклiкнуў:
- А цяпер прашу цябе, госпадзi Iсусе Хрысце, каму вядома, што я не вiнаваты, злiтуйся нада мной i падары мне найменш ачкоў: у мяне ж няма нi дзяцей, нi каханай, якiя будуць плакаць па мне!
Вымавiўшы гэтыя словы, ён з такой сiлай шпурнуў косцi на барабанную шкуру, што тыя загрукаталi.
I ўсе, хто стаяў перад салдацкiм частаколам, пажадалi ў той мiг, каб Iвара Iварсана вызвалiлi. Яны палюбiлi яго за храбрасць i дабрату i нiяк не маглi зразумець, чаму гэта яны лiчылi яго злодзеем.
Амаль невыносна было стаяць так далёка, не ведаючы, што выпала на касцях. Суддзя з ленсманам нахiлiлiся над барабанам, каб паглядзець, засядацелi i ўсе асобы знатнага саслоўя, якiя прысутнiчалi пры гэтым, падышлi блiжэй i таксама пачалi глядзець, якi вынiк. Здавалася, усе збянтэжылiся, некаторыя кiвалi Iвару Iварсану, сёй-той пацiскаў яму руку, а натоўп так нiчога i не ведаў. Па радах прабег гнеўны шум.
|< Пред. 63 64 65 66 67 След. >|