Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
83 из 115
Нiбы яна была горшая за гувернантку цi кiраўнiка маёнтка, якiя бачылi Генерала незлiчонае мноства разоў.
I сапраўды, дзяўчыне Спак нiколi не даводзiлася так свабодна i нязмушана абыходзiцца з прывiдам, як iм. Але з самага пачатку яна прадчувала, што справа гэта дабром не скончыцца. Iх Хедэбю чакае вельмi страшны пярэпалах. Яна сказала сама сабе, што калi гэты прывiд, якi прыходзiць да iх, i на самай справе iстота з таго свету, то гэта, бясспрэчна, якi-небудзь няшчасны, якi мае патрэбу ў дапамозе жывых, каб супакоiцца ў магiле. Аканомка была вельмi рашучая, калi б на тое яе воля i ўлада, у доме правялi б строгi вышук i даведалiся б пра саму сутнасць гэтай з'явы, замест таго, каб яна была пастаяннай тэмай размоў за абедзенным сталом.
Але дзяўчына Спак ведала сваё месца, i нiводнае слова ў асуджэнне паноў нiколi не сарвалася б у яе з языка. Сама ж яна пазбягала ўдзельнiчаць у агульным паджартоўваннi з прывiду i захоўвала ў тайне ўсе свае дрэнныя прадчуваннi.
Цэлы месяц пражыла дзяўчына Спак у Хедэбю, перш чым ёй давялося ўбачыць прывiд. Аднойчы ранiцай, спускаючыся з паддашка, дзе яна пералiчвала перад мыццём бялiзну, аканомка сустрала на лесвiцы нейкага чалавека, якi састўпiў убок, даўшы ёй прайсцi. Было гэта сярод белага дня, i яна зусiм не думала нi аб якiх прывiдах. Яна толькi здзiвiлася: што рабiць чужому чалавеку на гарышчы, i тут жа вярнулася, каб пацiкавiцца, чаго ён тут. Але на лесвiцы не было вiдаць нi душы. Аканомка, поўная рашучасцi схапiць за каўнер злодзея, зноў паспешлiва ўзбегла па лесвiцы, зазiрнула ў паддашак, абшукала ўсе цёмныя куткi i клець.
|< Пред. 81 82 83 84 85 След. >|