Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
84 из 115
Але нiдзе нiкога не было, i яна раптоўна здагадалася, што адбылося.
- Ну i дурнiца ж я! - усклiкнула яна. - Гэта быў, вядома, не хто iншы, як Генерал! Ну, зразумела! Бо той чалавек быў апрануты ў сiнi форменны мундзiр, якраз як стары генерал на партрэце, i на iм былi такiя ж вялiзныя батфорты.
Твару ягонага яна не разглядзела як мае быць, не змагла: здавалася, быццам шэрая туманная смуга ахiнула яго рысы.
Дзяўчына Спак яшчэ доўга заставалася на гарышчы, стараючыся апамятацца. Зуб на зуб у яе не трапляў, ногi падкошвалiся. Калi б ёй не трэба было клапацiцца пра абед, яна нiколi б i з гарышча не спусцiлася. Дзяўчына Спак вырашыла захаваць усё ў тайне i не даць iншым падставы жартаваць з яе.
Мiж тым Генерал у яе з галавы не выходзiў, i, напэўна, гэта наклала нейкi асаблiвы адбiтак на яе твар, бо як толькi ўсе сабралiся на абед, сын гаспадара дома, дзевятнаццацiгадовы юнак, якi толькi што прыехаў з Ужалы на калядныя канiкулы, звярнуўся да яе са словамi:
- Сягоння вы, паненка Спак, бачылi Генерала! - i сказаў гэта адкрыта, таму ў яе не хапiла духу адмаўляцца.
Дзяўчына Спак адразу адчула сябе важнай персонай за панскiм сталом. Усе закiдвалi яе пытаннямi, на якiя яна, аднак, адказвала як мага карацей. На няшчасце, ёй не ўдалося адперцiся ад таго, што яна крыху спалохалася, i тут усе неапiсальна павесялелi. Спалохалася Генерала! Каму такое ў галаву прыйдзе!
Дзяўчына Спак ужо неаднаразова звяртала ўвагу на тое, што барон з баранэсай нiколi не жартавалi з Генерала.
|< Пред. 82 83 84 85 86 След. >|