Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 94 из 115

Я не баюся яго, я пайду да яго, як толькi ён паклiча мяне. Чаму ён паказваецца ўсiм iншым i нiколi не паказваецца мне?

Х

Адрыян Лёвеншольд спаў у сябе ў мансардзе, калi раптоўна лёгкi шум прымусiў яго прачнуцца. Ён расплюшчыў вочы, i паколькi аканiцы не былi зачынены, а на двары стаяла светлая летняя ноч, ён убачыў, што дзверы цiха расчынiлiся. Ён падумаў быў, што яе адчынiў парыў ветру, але ўбачыў, як нечакана ў дзвярным праёме вырасла цёмная фiгура, якая, нахiлiўшыся, штосьцi з цiкаўнасцю выглядвала ў глыбiнi мансарды.

Адрыян выразна разгледзеў нейкага старога, апранутага ў старадаўнi кавалерыйскi мундзiр. З-пад крыху расшпiленага мундзiра бялеў калет з ласiнай скуры, батфорты былi вышэйшыя за каленi, а рукамi ён прытрымлiваў доўгi плашч, злёгку прыпадняўшы яго, нiбы асцерагаючыся, каб не бразгаў.

"Далiбог, гэта Генерал! - падумаў малады барон. - Вось i добра, зараз ён убачыць чалавека, якi не баiцца яго".

Усе, каму даводзiлася бачыць Генерала, у адзiн голас сцвярджалi, што варта было iм толькi ўтаропiць у яго позiрк, як ён тут жа знiкаў. Аднак на гэты раз такога не здарылася. Яшчэ доўга пасля таго, як Адрыян заўважыў яго, ён заставаўся стаяць у дзвярах. Праз некалькi хвiлiн, калi Генерал, здавалася, пераканаўся ў тым, што Адрыян здольны вытрымаць яго выгляд, падняўшы руку, паклiкаў яго да сябе.

Адрыян адразу ж сеў у ложку. "Цяпер цi нiколi, - падумаў ён. - Нарэшце ён папрасiў маёй дапамогi, i я пайду за iм".

Ён жа чакаў гэтага моманту шмат гадоў.

|< Пред. 92 93 94 95 96 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]