Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 10 из 315



Усе яны разумныя, усе яны ведаюць, што было: так што iх кпiнамсупыну няма. Яны яшчэ сварацца, але хутка замiраюцца - каб не навярэдзiць жывата.

Ёсць у iх i свае маленькiя радасцi на кожны дзень i маленькая радасць на кожную ноч; але найбольшы клопат - здароўе.

"Мы прыдумалi шчасце", - кажуць апошнiя людзi, маргаючы...

Тут скончылася першая Заратустрава казань, якую называюць таксама "Прадмоваю", бо на гэтым месцы яго перапынiлi радасныя крыкi людскога збою: "Дай нам гэтага апошняга чалавека, о Заратустра, - крычаў люд, - зрабi нас апошнiмi людзьмi! Налiха нам твой Звышчалавек!" I ўсе радавалiся, цмокалi языкамi. Але засмуцiўся Заратустра i сказаў свайму сэрцу:

"Не разумеюць мяне: не на iхнiя вушы казань мая.

Задоўжыўся жыць я ў гарах, зачаста ўслухоўваўся ў шум ручаёў i дрэў: i вось прамаўляю да iх, быццам да пастухоў.

Як ранiцай горы, няўзрушная i светлая душа мая. А яны думаюць, што я халодны пакепнiк i цешуся злоснымi жартамi.

I вось яны дзiвяцца на мяне i смяюцца, а смеючыся, яшчэ i ненавiдзяць мяне. Лёд у iх смеху".

6

Але тут сталася нешта такое, што знямовiла ўсе вусны i знерухомiла вочы, бо якраз гэтым часам узяўся за штукi скакун на вяроўцы; ён з'явiўся з-за маленькiх дзвярэй i пайшоў па вяроўцы, нацягнутай памiж дзвюма вежамi над рыначным пляцам, поўным людзей. Ужо ён адолеў свае паўдарогi, калi маленькiя дзверы адчынiлiся зноў i нейкi стракаты малец, убраны за блазна, выхапiўся з iх i борздзенька пашыбаваў па вяроўцы следам.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]