Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 110 из 315



Праўда, я часта смяяўся з слабых, якiя ўважаюць сябе за добрых, бо iх няма кiпцюроў!

Ты павiнен бачыць узор цноты ў калоне: чым вышэйшая яна, тым далiкатнейшая i прыгажэйшая, а ўсярэдзiне - цвярдзейшая i мацнейшая.

Так, узвышаны, ты яшчэ будзеш прыгожы i будзеш трымаць люстэрка перад сваёй прыгажосцю.

Тады скаланецца твая душа ад боскiх жаданняў, i пакланенне будзе нават у тваiм славалюбстве!

У гэтым - таямнiца душы: толькi калi герой пакiнуў яе, у сне да яе наблiжаецца Звышгерой".

Так сказаў Заратустра.

Пра край адукаванасцi

"Надта далёка заляцеў я ў будучыню: жудасць ахапiла мяне.

I калi я агледзеўся, бачу! - вось толькi адзiн час быў мой адзiны сучаснiк.

Тады назад паляцеў я, дахаты - хутчэй i хутчэй: так прыйшоў я да вас, людзi цяпершчыны, у край адукаванасцi.

Упершыню наважыўся я як след разгледзець вас, i не было лiхога намыслу ў маiм жаданнi; праўда ж, прыйшоў я да вас з тугою ў сэрцы.

Але што сталася са мною? Як нi баяўся я, а мусiў смяяцца! Нiколi яшчэ вочы мае не бачылi нiчога больш стракатага!

Я смяяўся i смяяўся, аж бакi мае рвалiся, а сэрца трымцела: "вось яна, бацькаўшчына ўсiх горшчыкаў на фарбы!" - сказаў я сабе.

|< Пред. 108 109 110 111 112 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]