Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 112 из 315

Спанявераныя - так я называю вас, апалагеты рэчаiснасцi!

Усе эпохi маюць адна адну наўме i балабоняць пра ваш дух: але сонныя мроi i балбатня мiнуўшчыны ўсё ж блiжэйшыя да рэчаiснасцi, чым ваша чуванне!

Вы - бясплённыя: i таму - няма ў вас веры. Але стваральнiк заўсёды бачыў вешчыя сны i зорныя азнакi - i ён верыў у веру!

Вы - напалавiну адчыненая брама, каля якое чакаюць далакопы. I вось яна, вашая рэчаiснасць: "Усё асуджана на пагiбель".

Вы стаiце перада мною, худыя i бясплённыя! Як тырчаць скабы вашыя! Некаторыя з вас самi не заўважаюць гэтага.

I кажуць: "Здаецца, пакуль я спаў, Бог нешта забраў у мяне? Гэтага цалкам хапiла б, каб зрабiць сабе з гэтага кабетку!

Дзiвосная худзiзна скабаў маiх!" - так кажудь многiя мае сучаснiкi.

Так, людзi цяпершчыны, вы смешныя мне! I асаблiва калi дзiву даяцеся самi з сябе!

Шчасце, што я магу смяяцца з вашага здзiўлення i не даводзiцца мне каўтаць розную дрэнь з вашых мiсак.

Але не бяда, бо я маю панесцi нешта больш цяжкае: не бяда, калi жукi i мухi сядуць на ношу маю!

Праўда, не стане яна цяжэйшая ад гэтага! I не праз вас, сучаснiкi, ляжа на мяне сама вялiкая стома.

Ах, куды б жа яшчэ падняцца мне з маёй скрухаю! З усiх гор выглядаю я сабе бацькоўскiя i мацярынскiя землi.

Але нiдзе не знайшоў я бацькаўшчыны: у любым месцы я не на месцы i каля нiводнае брамы не затрымлiваюся.

Чужыя мне сучаснiкi, прадмет кпiнаў маiх! А зусiм жа нядаўна цягнуўся я да iх сваiм сэрцам. Выгналi мяне з бацькоўскiх i мацярынскiх земляў.

Толькi адзiн край я люблю - край дзяцей маiх, яшчэ не адкрыты, яшчэ далёкi ў акiянах: хай нястомна шукаюць яго мае караблi.

|< Пред. 110 111 112 113 114 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]