Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 111 из 315



З целам i чэлесамi, размаляванымi ў пяцьдзесят колераў: такiя сядзелi вы, сучаснiкi, на вялiкае маё здзiўленне!

I пяцьдзесят люстраў, якiя лiслiва дагаджалi вам, стаялi вакол вас i паўтаралi гульню вашых фарбаў!

Праўда, людзi цяпершчыны, вы не прыдумаеце сабе лепшае маскi, чым ваш свой твар! Хто можа пазнаць вас?

Спiсаныя знакамi мiнуўшчыны, а паўзверх iх - яшчэ i новымi знакамi: так, вы хораша схавалiся ад усiх талмачоў!

А няхай бы i знайшоўся якi даследчык нырак: але цяжка даць веры, што ў вас ёсць ныркi! Здаецца ж, зварганiлi вас з фарбаў i ярлыкоў.

Усе часы i народы стракацяць з-пад вашых строяў; стракацiзна нораваў i веравызнанняў у манерах i рухах вашых.

I калi зняць з вас вашыя строi, покрывы, i фарбы, i выдыганнi вашыя, дык застанецца - каб толькi палохаць птушак.

Праўда, я i сам - напалоханая птушка, якая ўбачыла вас аднаго разу голых i без фарбы; i я паляцеў ад вас, як паляцеў бы ад шкiлета, якi пазаляцаўся б да мяне.

Лепей быць парабкам у пекле i слугаваць ценям мiнуўшчыны! Нават жыхары падземнага тагасвецця таўсцейшыя i сыцейшыя за вас!

Так, у тым якраз i горыч вантробы маёй, што не пераношу я вас голых i апранутых!

Усё, што ёсць страшнага ў будучынi i што палохала птушак, якiя збiлiся з дарогi, - далiбог, блiжэй сэрцу майму, чым вашая "рэчаiснасць".

Бо так кажаце вы: "Мы - гэта рэчаiснасць, без веры i без паняверкi"; - ну i хвалiцеся, напiнаеце грудзi свае i не бянтэжыцеся, што iх няма!

Ды i як можаце вы верыць, размаляваныя! Вы размаляваныя карцiнамi, спiсанымi з усяго, у што калi-небудзь верылi!

Вы - хадзячае абвяржэнне веры, абрыўкi i канцы думак.

|< Пред. 109 110 111 112 113 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]