Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 113 из 315



У дзецях маiх я спраўджу тое, што я - сын свайго бацькi: усёй будучыняй адкуплю - гэтую цяпершчыну!"

Так сказаў Заратустра.

Пра незаплямленае пазнанне

"Калi ўчора ўзыходзiў месяц, мне здалося, быццам ён хоча нарадзiць сонца: так шырока i цяжарна раскiнуўся ён на небасхiле.

Але ашукаў мяне гэты хлус сваёй цяжарнасцю; i я хутчэй паверу, што месяц мужчына, а не жанчына.

Але мала падобны i да мужчыны гэты нясмелы начны летуценнiк. Далiбог, з нядобрым сумленнем блукае ён па дахах.

Бо ён пажадлiвы i зайздрослiвы, гэты мнiшак; пажадлiвы да зямлi i ўцехаў кахання.

Не, не люблю я гэтага ката на даху! Агiдны мне кожны, хто падкрадваецца да прачыненых вокнаў!

Пабожна i маўклiва пераступае ён па зорных кiлiмах; але я не люблю такой цiхай мужчынскай хады, калi не звiняць шпоры!

Кожны сумленны крок сумленна папярэджвае; а кот прыпадае да зямлi i паўзе. Глянь, па-кашэчы прыпадаючы, паўзе i месяц.

Такое параўнанне я даю вам, датклiвыя крывадушцы, вам, "чыстыя спазнавальнiкi"! Я называю вас пажаднiкамi.

I вы любiце зямлю i зямное: я добра вас разгадаў! Але сораам i нядобрае сумленне ў любовi вашай - вы падобныя да месяца!

Пагарджаць зямным намовiлi дух, а не нутробiну вашу, вось што наймацнейшае ў вас!

I вось духу вашаму брыдка, што ён падначальны вантробам i ўцякае ад свайго сораму на дарогi хлуснi i ашукi.

"Сама высокае было б мне, - так гаворыць сабе ваш схлусянелы дух, сузiраць жыццё без пахацiнства, а не па-сабачы - высалапiўшы язык.

|< Пред. 111 112 113 114 115 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]