Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 114 из 315



Быць шчаслiвым у сузiраннi, з памерлай воляй, без прыступаў прагнасцi i сябелюбства, быць халодным i знэнджаным, але з п'янымi вачыма месяца!

Найлепшаю доляю было б мне любiць зямлю так, - спакушае сябе спакушаны, як любiць яе месяц, i толькi адным позiркам дакранацца да яе.

Менавiта гэта я называю незаплямленым пазнаннем, калi мне ад рэчаў нiчога не трэба, - толькi ляжаць перад iмi, як люстэрка з сотняй вачэй".

О вы, датклiвыя крывадушцы i пахацiнцы! Вам бракуе нявiннасцi ў жаданнi: таму вы i хлусiце на яго!

Далiбог, не як стваральнiкi, вытворцы, не як радасныя станаўленцы любiце вы зямлю!

У чым нявiннасць? Яна там, дзе ёсць воля да зачацця. I ў таго найчысцейшая воля, хто хоча ствараць звыш сябе.

У чым прыгажосць? У тым, што я павiнен хацець усёй сваёй воляй; што я прагну любiць i загiнуць дзеля таго, каб вобраз не застаўся толькi вобразам.

Любiць i загiнуць: гэта спалучэнне - вечнае. Воля да любовi азначае гатоўнасць памерцi. Так кажу вам я, баязлiўцы!

Але ваш погляд, косы позiрк пакладанца, хоча называцца "сузiраннем"! А тое, што можна абмацаць баязлiвым позiркам, ахрышчана ў вас iмем "прыгожае"! О вы, плюгаўнiкi высокiх назоваў!

Але ў тым праклён ваш, незаплямленыя, чыстыя спазнавальнiкi, што вы нiколi нiчога не народзiце! Хоць i раскiньцеся, як парадзiхi, на небасхiле!

Праўда, у вашых вуснах цесна ад высокiх слоў. I што ж, мы павiнны паверыць, што i ў сэрцах вашых цесна ад высакародства, вы, хлусы?

А мае словы - грубыя, пагарджаныя, гаркавыя словы: я ахвотна падымаю тое, што падае пад стол на банкетах вашых.

|< Пред. 112 113 114 115 116 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]