Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 129 из 315

Калi ж яны аднялi яго i паставiлi на ногi, тадыадразу перамянiўся позiрк ягоны; ён зразумеў усё, што адбылося, пагладзiў сваю бараду i сказаў вялiкiм голасам:

"Ну што ж! На ўсё свой час; але парупцеся мне, вучнёве мае, каб у нас сёння быў добры абед, ды баржджэй, баржджэй! Так я хачу акупiць свае благiя сненнi!

А вяшчун няхай есць i п'е поруч са мною: сапраўды, я пакажу яму мора, у якiм ён можа патануць!"

Так сказаў Заратустра. I пасля доўга ўзiраўся ў твар свайго вучня, якi растлумачыў сон, i пры гэтым хiтаў галавой.

Пра збавенне

Аднаго разу, калi Заратустра iшоў цераз вялiкi мост, абступiлi яго калекi i жабракi, i адзiн гарбаты сказаў яму так:

"Бачыш, Заратустра! Ужо i народ вучыцца ў цябе i пачынае верыць у тваё вучэнне: але каб ён да канца паверыў табе, патрэбна вось яшчэ што - ты павiнен пераканаць нас, калек! Тут ты маеш выдатны выбар, i, сапраўды, спрыяльная магчымасць: скарыстайся ёю! Ты можаш ацаляць сляпых, i кульгавыя ў цябе бегаюць, ты мог бы хоць крыху палегчыць ношку тым, у каго яна лiшне цяжкая i мулкая: гэта была б выдатная нагода, каб калекi паверылi ў Заратустру!"

Але Заратустра запярэчыў таму, хто гаварыў:

"Калi адабраць у гарбатага горб, гэтым самым ты пазбавiш яго духу ягонага - так вучыць народ. I калi сляпому вярнуць зрок, лiшне шмат благога ўбачаць вочы ягоныя на зямлi - i пракляне ён лекара свайго. А той, хто дае кульгаваму бегаць, робiць яму вялiкую шкоду: бо наўрад цi ён здолее бегаць так борзда, каб заганы яго не апярэджвалi - так гаворыць народ пра калек.

|< Пред. 127 128 129 130 131 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]