Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 131 из 315



Сказаўшы так гарбатаму i тым, за каго ён заступаўся i каму быў тлумачом, Заратустра з глыбокiм абурэннем звярнуўся да вучняў i сказаў:

"Праўда, сяброве мае, я хаджу сярод людзей, нiбы сярод абломкаў чалавека!

Найжахлiвейшае ў маiх вачах - бачыць чалавека разарванага i раскiданага, як на бойнi або на полi бою.

I калi мае вочы ўцякаюць ад цяперашняга да мiнулага - яны знаходзяць адно i тое: абломкi, i асобныя часткi, i фатальныя выпадковасцi - але анiводнага чалавека!

Цяперашняе i мiнулае на зямлi - о сяброве мае! Гэта сама невыноснае мне; i калi б я наперад не бачыў таго, што iдзе, я б не ведаў, як мне жыць.

Прарок i стваральнiк, якi выконвае волю сваю, - гэта ёсць будучыня i мост да яе; а апрача таго, нешта накшталт калекi на гэтым мосце: усё гэта Заратустра.

I вы таксама часта пыталiся ў сябе: "Хто нам Заратустра? Як мы павiнны называць яго?"

I, як i я, вы адказвалi сабе пытаннямi.

Абяцальнiк? Або выконвае абяцанне? Заваёўнiк? Або спадчыннiк? Восень? Або плуг? Лекар? Або вылечаны?

Цi не паэт ён? Цi не выступае за непрыхарошаную праўду? Вызвольнiк? Утаймавальнiк? Добры? А мо лiхi?

Я хаджу сярод людзей, як сярод руiнаў будучынi: той будучынi, якую бачу я.

I ў гэтым сэнсе i жаданнi мае - сабраць разам i злучыць гэтыя абломкi, загадкi i фатальныя выпадковасцi.

I як бы перажыў я тое, што я - чалавек, калi б чалавек не быў паэтам, збаўцам ад выпадковасцi i адгадчыкам усiх загадак.

|< Пред. 129 130 131 132 133 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]