Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 130 из 315

I чаму б Заратустру непавучыцца ў народа, калi народ вучыцца ў Заратустры?

З таго часу, як я жыву сярод людзей, у мяне гэта зло найменшае, калi бачу я, што ў аднаго не хапае вока, у другога - вуха, у трэцяга - нагi; а ёсць i такiя, што без языка або без носа, а то i без галавы.

Я бачу i бачыў горшае, а часам - настолькi брыдкае, што пра тое-сёе не хацелася б гаварыць, а шмат пра што ўжо не магу маўчаць, а менавiта: ёсць людзi, якiм бракуе ўсяго, але яны маюць непамерны лiшак у адным, гэта - людзi, якiя яўляюць сабою толькi адно вялiзнае вока, альбо адзiн вялiкi рот, альбо жывот, альбо яшчэ што-небудзь адно, але велiзарнае, - калека навыварат называю я такiх.

I калi я пакiнуў сваю самоту i першы раз iшоў па гэтым мосце, дык не паверыў сваiм вачам, - доўга я прыглядваўся i нарэшце сказаў: "Гэта ж бо вуха! Вуха велiчынёю з чалавека!" Яшчэ пiльней прыгледзеўся я, i сапраўды, пад вухам варушылася нешта незвычайна нiкчэмнае, маленькае i кволае. Пачварнае вуха сядзела на слабой тоненькай сцяблiне, а сцяблiнай гэтай быў чалавек! Праз павелiчальнае шкло можна было нават разгледзець малюпасенькi, зайздрослiвы тварык, а таксама пухленькую душку, якая трымцела на той сцяблiнцы. А народ сказаў мне, што гэтае вялiкае вуха не толькi чалавек, але i вялiкi муж, генiй. Але я не веру народу, калi ён гаворыць пра вялiкiх людзей, i таму застаюся пры цвёрдай думцы, што гэта - калека навыварат, у якога ўсяго надта мала i толькi аднаго занадта шмат".

|< Пред. 128 129 130 131 132 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]