Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 136 из 315



Таму я i шкадую славалюбных, што яны мне - лекары ад маёй маркоты i прывязваюць мяне да чалавека, як да вiдовiшча.

I пасля: хто вымераў у славалюбнасцi ўсю глыбiню яе сцiпласцi! Я добры i спагадлiвы да яе, бо яна сцiплая.

Яна хоча, каб вы навучылi яе верыць у сябе; яна кормiцца з вашых вачэй, яна есць пахвалу з вашых рук.

Вашай iлжы яна яшчэ верыць, калi вы хлусiце пра яе нешта прыемнае: бо ў самых глыбiнях яе сэрца ўздыхае: "што такое я!"

I калi сапраўдная цнота ёсць тая, што не ведае сама пра сябе, дык гэтая вось яна: славалюбны нiчога не ведае пра сваю сцiпласць!

I вось мая трэцяя людская мудрасць: я не дапускаю, каб ад вашай пудлiвасцi мне спрыкрала бачыць лiхiх.

Я шчаслiвы, калi бачу дзiвосы, спароджаныя гарачым сонцам, - тыграў, пальмы, грымучых змей. Ёсць i сярод людзей дзiвосныя спараджэннi гарачага сонца, i ў лiхiх ёсць шмат чаго, каб дзiву дацца.

I, як вашыя мудрацы паказалi сябе не тое каб дужа мудрымi, так i вашае зло не выцягнула на рэпутацыю лiха.

I я часта пытаўся, круцячы галавою: "Навошта яшчэ гэты ваш гром, грымучыя змеi?"

Праўда, i ў лiха ёсць свая будучыня! I сама гарачы поўдзень яшчэ не адкрыты чалавеку.

Як многае ўжо сёння называецца лiхiм злом, хоць ушыркi яно дванаццаць крокаў i тры месяцы ўдоўж! Але калi-небудзь прыйдуць на свет большыя цмокi.

|< Пред. 134 135 136 137 138 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]