Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 134 из 315



Усялякае "Было" - гэта абломак, загадка, фатальная выпадковасць, - да таго часу, пакуль стваральная воля не абвесцiць: "Але ж так хачу я! Так захачу я!"

Хiба яна так ужо казала? Калi ж гэта? Цi вызвалiлася воля ад сваёй дурасцi?

Цi стала яна сама сабе збавiцелькай i веснiцай радасцi? Цi забылася пра дух помсты i скрыгатзубоў?

I хто навучыў яе мiрыцца з часам i што - вышэй за ўсякае замiрэнне?

Вышэй, чым усякае замiрэнне, павiнна хацець, воля, якая ёсць воля да ўлады: але калi тое будзе? Хто навучыў яе яшчэ i хацець назад?"

Але на гэтым месцы сваёй прамовы Заратустра раптам спынiўся; здалося, быццам напаў на яго вялiкi страх. Спалоханымi вачыма абвёў ён сваiх вучняў; нiбы страла, пранiзаў яго позiрк iх думкi i таемныя намыслы. Але праз хвiлiну ён засмяяўся i дабрадушна сказаў:

"Цяжка жыць з людзьмi, бо цяжка маўчаць. Асаблiва - балбатуну".

Так казаў Заратустра. А гарбаты прыслухоўваўся да яго слоў, схаваўшы твар; пачуўшы, што Заратустра смяецца, цiкаўна зiрнуў на яго i паволi сказаў:

"Але чаму Заратустра гаворыць з намi iнакш, чым са сваiмi вучнямi?"

Заратустра адказаў: "Якое ж тут дзiва! З гарбатымi i гаварыць трэба гарбата".

"Добра, - адказаў гарбаты, - а з вучнямi, значыцца, i балбатаць трэба школьна.

Толькi чаму гэта Заратустра гаворыць iнакш са сваiмi вучнямi, чым з самiм сабою?"

Пра людскую мудрасць

"Страшная не вышыня, страшны схiл!

Схiл, дзе позiрк зрываецца ўнiз, а рука ўзлятае ўгору, каб за што-небудзь учапiцца. Тады трымцiць сэрца ад раздваення волi.

|< Пред. 132 133 134 135 136 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]