Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 14 из 315

"Благiя тутэйшыя мясцiны галодным, - сказаў ён, - таму i жыву тут. Чалавек i звер iдуць да мяне, да пустэльнiка. Але ж гукнi i спадарожнiка свайго, ён згаладаўся не менш за цябе".

Заратустра сказаў: "Было б цяжка яго ўгаварыць падзялiць са мной ежу, бо мёртвы мой спадарожнiк".

"Што мне да таго, - буркнуў стары, - хто стукаецца да мяне ў дом, хай бярэ, што яму падаюць. Ежце i бывайце".

Пасля Заратустра iшоў яшчэ дзве гадзiны, даверыўшыся дарозе i зорнаму небу, бо прывык ён хадзiць поначы i любiў глядзець у твар усiм, хто спiць. Але як пайшло на заранак, Заратустра апынуўся ў цемнай нетры, i не было вiдаць нiякай дарогi. Тады паклаў ён мёртвага ў дупло дрэва, - каб убаранiць яго ад ваўкоў, - а сам лёг на мох пад дрэвам. I адразу заснуў, стомлены целам, але непахiсны душою.

9

Доўга спаў Заратустра, i не толькi зара, але i полудзень прайшлiся па твары ягоным. Але нарэшце расплюшчылiся яго вочы: з подзiвам глянуў Заратустра на лес, ахiнуты глыбокаю цiшынёю, са здзiўленнем зiрнуў усярэдзiну сабе самому. Потым хуценька ўстаў, як марак, калi раптам убачыць зямлю, i ўзрадаваўся; бо адкрыў ён новую iсцiну. I так сказаў свайму сэрцу:

"Святло сышло на мяне: мне патрэбны паслядоўцы, i жывыя, не мёртвыя паслядоўцы, не трупы, якiх я нясу, куды захачу.

Паслядоўцы жывыя патрэбныя мне; таму i пойдуць яны за мною туды, куды я захачу.

|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]