Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 15 из 315



Святло сышло на мяне: не да народу прамаўляе Заратустра, а да паслядоўцаў! Не павiнен Заратустра быць пастухом i сабакам статку!

Звесцi многiхса статка - вось дзеля чаго я прыйшоў. Гневацца будуць на мяне народ i статак: разбойнiкам назавуць пастухi Заратустру.

Я сказаў "пастухi", яны ж завуць сябе добрымi i справядлiвымi. Пастухамi назваў iх я, а яны завуць сябе вернiкамi правiльнай веры.

Зiрнiце на гэтых добрых i справядлiвых! Каго яны болей за ўсё ненавiдзяць? Таго, хто разбiвае скрыжалi iх каштоўнасцяў, хто разбурае i пераступае, - але ж ён i ёсць стваральнiк.

Зiрнiце на вернiкаў! Каго яны болей за ўсё ненавiдзяць? Таго, хто разбiвае скрыжалi iх каштоўнасцяў, хто разбурае i пераступае, - але ж ён i ёсць стваральнiк.

Паслядоўцаў шукае стваральнiк, а не трупы, не статкi, не вернiкаў. Тых, што будуць ствараць разам з iм, шукае стваральнiк: тых, што напiшуць новыя каштоўнасцi на новых скрыжалях.

Паслядоўцаў шукае стваральнiк i тых, што сажнуць жнiва разам з iм, бо ўсё ў iх паспела да жнiва. Не хапае толькi сотнi сярпоў; таму зрывае ён каласы i прыкра яму.

Паслядоўцаў шукае стваральнiк такiх, што ўмеюць вастрыць сярпы. Iх назавуць разбуральнiкамi i пагарднiкамi дабра i зла. Але яны - жняцы i бяседнiкi за святочным сталом.

Тых, хто будзе ствараць разам з iм, хто будзе жаць разам з iм, субяседнiкаў шукае Заратустра: што яму трупы i пастухi з iхнiм быдлам!

А ты, першы мой паслядоўца, бывай! Добра схаваў я цябе ў дупле, надзейна схаваў ад ваўкоў.

Але расстаюся з табою, бо мой скончыўся час. Памiж дзвюма зорамi адкрылася мне новая iсцiна.

Не буду я нi пастухом, нi далакопам.

|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]