Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 146 из 315

Але ягонае маўчанне цiснула на мяне; i праўда, часам удвух бывае табе больш самотна, чым аднаму.

Я ўсё падымаўся, я падымаўся, я мроiў, я думаў; але ўсё цiснула мяне. Я быў падобны на хворага, стомленага цяжкiмi пакутамi, якога - ледзь толькi засне - будзiць яшчэ горшы сон.

Але ўва мне ёсць нешта, што я называю мужнасцю: яна заўсёды забiвала ўва мне маркоту. Гэта мужнасць змусiла мяне спынiцца i сказаць: "Карлiк! Цi ты! Цi я!"

Мужнасць - найменшы забойца, мужнасць, якая нападае: бо ў кожным нападзе гучыць урачыстая музыка.

А чалавек - сама мужны звер: дзякуючы гэтаму ён i перамог усiх астатнiх. Гучнай iгрою ён пераадолеў боль; а чалавечы ж боль - сама глыбокi.

Мужнасць - смертаносная, калi з ёю лунаць над безданню, а чалавек жа заўсёды на краi безданi! Хiба "бачыць" не азначае "бачыць бездань"?

Мужнасць - сама спраўны забойца: яна забiвае нават спагаду. А спагада найглыбейшая бездань: бо як глыбока сягае чалавечы позiрк у жыццё, гэтак жа глыбока сягае ён i ў спагаду.

Мужнасць - найлепшы забойца, мужнасць, якая нападае: i самую смерць яна забiвае, бо пытаецца: "Дык гэта было жыццё? Дарма! Яшчэ раз!"

Многа пераможных акордаў у гэтых словах. Хто мае вушы, хай чуе!"

2

"Стой, карлiк! - сказаў я. - Я! Цi ты! Але ж я дужэйшы з нас двух: ты не ведаеш яшчэ маiх бяздонных думак! Iх цяжар табе не па сiле!"

I тут мне палегчала: настырны карлiк саскочыў з маiх плячэй! Ён цыгнуў на блiжэйшы камень; мы спынiлiся якраз каля брамы, праз якую iшла дарога.

"Зiрнi на гэтую браму, карлiк! - сказаў я. - У яе два твары.

|< Пред. 144 145 146 147 148 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]