Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 17 из 315



ЗАРАТУСТРАВЫ КАЗАНI

Пра тры пераўтварэннi

Я скажу вам пра тры пераўтварэннi духу: як дух зрабiўся вярблюдам, вярблюд - iльвом i, нарэшце, леў - дзiцём.

Шмат цяжкага выпала духу, моцнаму духу, трываламу, здольнаму да шанавання: найцяжэйшага, найневыноснейшага прагне ягоная моц.

"Што ёсць цяжкае? - пытаецца трывалы дух, становiцца, як вярблюд, на каленi i хоча, каб яго добра наўючылi.

Героi, што ёсць найцяжэйшае? - пытаецца трывалы дух. - Цi не тое, што я магу ўзняць на сябе i радавацца сваёй сiле?"

Цi не азначае гэта: прынiзiцца, каб убольваць сваю пыху? Цi прымусiць заззяць сваю дурасць, каб пасмяяцца з мудрасцi?

Альбо гэта азначае: пакiнуць сваю справу, калi яна якраз святкуе перамогу? Альбо ўзысцi на высокую гару, каб змусцiць змусцiцеля?

Альбо гэта азначае: кармiцца жалудамi i травой пазнання i дзеля праўды трываць душэўны голад?

Альбо гэта азначае: хварэць i адганяць суцешнiкаў i запрыязнiцца з глухiмi, якiя нiколi не чуюць, чаго ты хочаш?

Альбо гэта азначае: увайсцi ў брудную ваду, калi яна ёсць вада праўды, i не аганяцца ад халодных жаб i цёплых жаб?

Альбо гэта азначае: любiць сваiх пагрэбнiкаў i падаць руку зданi, якая хоча нас запалохаць?

Усё найцяжэйшае бярэ на сябе дух трывалы: падобнiцца цяжка наўючанамi вярблюду, якi спяшаецца ў пустыню; спяшаецца ў сваю пустыню i ён.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]