Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 152 из 315



I ўсё клiкала мяне ў знаках i азнаках: "Пара!" Але я не чуў, пакуль, нарэшце, не скаланулася мая бездань, пакуль не апякла мяне думка.

О думка мая, што прыйшла з безданi! Калi ж хопiць у мяне сiлы чуць, як ты ўстаеш са сваёй магiлы, i не дрыжаць пры гэтым?

Да самага горла даходзяць удары майго сэрца, калi адчуваю, як ты паўстаеш ува мне! Ад самога твайго маўчання ў мяне зацiнае дух, калi ты маўчыш, бяздонная!

Нiколi я не адважваўся клiкаць цябе на святло: годзе ўжо i таго, што насiў я цябе ў сабе! Яшчэ бракавала мне сiлы на апошнюю мужнасць iльва, на найвышэйшую адвагу ягонае волi.

Шмат жахлiвага было мне ў тваiм цяжары: але калi-небудзь я здабуду яшчэ сiлу i iльвiны рык, якi выклiча цябе з мяне!

I толькi адолеўшы ў сабе гэта, я адолею i большае: i перамога будзе пячаткаю маёй дасканаласцi!

А пакуль што я вандрую па невядомых морах; дагаджае мне выпадак. Я гляджу наперад i назад - i не бачу канца.

Не настала яшчэ гадзiна маёй апошняй барацьбы: магчыма, яна ўжо блiзка? Жыццё i мора навокал вабяць мяне падступнай - сапраўды падступнай прыгажосцю!

О паполудню жыцця майго! О надвячорак шчасця! О прыстань у бурлiвым моры! О мiр i спакой сярод невядомага! Як мала я вам давяраю!

Праўда, не давяраю я вашай падступнай прыгажосцi! Я падобны на закаханага, якi не верыць залiшне пяшчотнай усмешцы.

Як ён, раўнiвы, штурхае ад сябе каханую, пяшчотны ў суровасцi сваёй, - так i я адштурхоўваю шчасную гадзiну.

|< Пред. 150 151 152 153 154 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]