Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 151 из 315



Там, дзе буры ападаюць у мора i горы спатольваюць сваю прагу, дзень i ноч яны будуць стаяць на варце, каб выпрабаваць i зведаць сябе.

Выпрабавана i праверана мае быць кожнае, каб я ведаў, цi майго яны кораня, цi загартаваная ў iх воля, цi маўчаць яны, нават калi гавораць, i цi прыкiдваюцца, што бяруць аддаючы:

- каб зрабiцца калi-небудзь маiмi спадарожнiкамi, якiя твораць i святкуюць разам са мною, тымi, хто напiша маю волю на маiх скрыжалях. - "Усё iснае хай удасканальваецца".

I дзеля iх i падобных на iх я сам павiнен дасягнуць дасканаласцi; таму я цяпер ухiляюся ад майго шчасця i перадаю сябе ўсiм няшчасцям - каб выпрабавацца i зведаць сябе апошнi раз.

I праўда, мне пара было iсцi; i цень вандроўнiка, i працяглы спакой, i цiшыня - усё маўляла мне: "Даўно пара!"

Вецер свiстаў мне ў шчылiну замка i казаў: "Iдзi!" Дзверы хiтра адчынялiся i запрашалi: "Iдзi!"

Але я ляжаў, прыкаваны любоўю да сваiх дзяцей: жаданнi любовi закавалi мяне ў кайданы, ад любовi хацеў я зрабiцца здабыткам сваiм дзецям i страцiць сябе дзеля iх.

"Пажадаць" - у мяне гэта азначае "страцiць сябе". У мяне ёсць вы, дзецi мае!" У гэтым валоданнi ўсё павiнна быць упэўненасцю, каб не заставалася жадання.

Але сонца маёй любовi горача апалiла мяне, у сваiм соку варыўся Заратустра; i тады над мною праляцелi цень i сумненне.

Я прагнуў ужо зiмы i марозу: "О, калi б зiма i мароз прымусiлi мяне ляскаць зубамi i дрыжаць ад сцюжы!" - уздыхаў я. I вось, - паднялiся ад мяне ледзяныя туманы.

Маё мiнулае разграбло свае магiлы, прачнулiся смуткi, пахаваныя жыўцом, яны толькi драмалi, схаваныя ў саванах.

|< Пред. 149 150 151 152 153 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]