Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 201 из 315



Бачыце ж, як народ пачаў пераймаць гандляроў: здабывае любую выгоду з усякага смецця!

Яны падглядваюць адно аднаго, яны пераймаюць адно аднаго - i гэта ў iх называецца "добрым суседствам". О шчасныя, далёкiя часiны, калi народ казаў сабе: "Я хачу быць над народамi!"

Бо, братове мае: лепшае павiнна панаваць, лепшае хоча панаваць! А дзе вучэнне кажа iнакш, там не хапае лепшых.

22

Пра што б яны крычалi, калi б хлеб свой елi дарам? Падтрыманне жыцця ў целе - вось адзiнае, што падтрымлiвае iх iснаванне i дае змест яму; i хай нялёгка iм гэта даецца.

Яны - драпежныя звяры: у iх "працы" жыве драпежная прага спажывы, i калi яны кажуць: "зарабiць", мне чуецца "абхiтрыць"! I хай нялёгка даецца iм гэта!

Больш драпежнымi павiнны стаць яны, хiтрэйшымi, разумнейшымi i быць больш падобнымi да чалавека, бо ён - сама драпежны звер.

Ва ўсiх звяроў чалавек адабраў iх цноты: таму ўсё i даецца яму цяжэй, чым звярам.

Пакуль што толькi птушкi вышэй за яго. Калi ж ён навучыцца лётаць - бяда! Куды толькi не заляцiць драпежнасць ягоная!

23

Такiмi я хачу бачыць мужчыну i жанчыну: яго - здатным да вайны, яе раджаць дзяцей, але каб яны маглi танцаваць - i нагамi, i галавой.

|< Пред. 199 200 201 202 203 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]