Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 204 из 315



А добрыя - яны не могуць ствараць: яны заўсёды - пачатак канца:

- яны крыжуюць таго, хто пiша новыя каштоўнасцi на новых скрыжалях, яны прыносяць сабе ў ахвяру будучыню - яны крыжуюць усю чалавечую будучыню!

Гэтыя добрыя - яны заўсёды былi пачаткам канца.

27

О братове мае, цi зразумелi вы i гэтае слова? I тое, што казаў я калiсьцi пра "апошняга чалавека"?..

У кiм найбольшая небяспека будучаму чалавецтву? Цi ж бо не ў добрых i праведных?

Разбiце, разбiце мне добрых i праведных! О братове мае, цi зразумелi вы i гэтае слова?

28

Вы ўцякаеце ад мяне? Вы напалохалiся? Вы дрыжыце ад маёй казанi?

О братове мае, калi я сказаў вам разбiць скрыжалi добрых i праведных, тады ўпершыню я пусцiў чалавека плысцi ў адкрытае мора.

I толькi цяпер iм авалодвае вялiкi страх i абачлiвасць, вялiкая нядужасць i агiда, вялiкая марская хвароба.

Уяўныя берагi i прывiдную бяспеку завялi ў вас добрыя; у падмане гэтых добрых былi вы народжаныя i спавiтыя падманам. Усё, да самых асноў перакручана i перахлушана добрымi.

А той, хто адкрыў зямлю, што называецца "чалавек", той адкрыў i другую "чалавечую будучыню". Ад сёння вы павiнны зрабiцца маракамi, адважнымi i настойлiвымi!

Прыспела ўжо вам хадзiць у рост, братове мае, вучыцеся гэтаму! Многiя маюць патрэбу ў вас, каб, гледзячы на вас, выпрастацца i ўзбадзёрыцца.

Мора бушуе: усё - у моры. Ну што ж! Наперад, верныя марскiя сэрцы!

Што нам тая бацькаўшчына! Туды iмкне карабель, дзе зямля нашых дзяцей! Туды, удалеч, iмклiвей за буру марскую памыкаецца вялiкая наша жаданне!

29

"Чаму ты такi цвёрды? - спытаўся аднаго разу кухонны вугаль у алмаза.

|< Пред. 202 203 204 205 206 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]