Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 210 из 315



З сабою чалавек - сама жорсткi звер; але ў кожнага, хто называе сябе "грэшнiкам", "тым хто нясе крыж свой" альбо "пакаянцам", не прапусцiце пахацiнства, якое гучыць у кожнай ягонай скарзе i асудзе!

Але кажучы ўсё гэта, цi не раблюся i я сам абвiнаваўцам чалавека? О звяры мае, вось адзiнае, чаго я навучыўся да гэтага часу: усё лiхое ў чалавеку патрэбна яму дзеля яго ж дабра i ўсяго найлепшага,

- усё благое i лiхое ёсць найлепшая сiла i цвёрды камень у руцэ ў найвялiкшага творцы; чалавеку трэба рабiцца ўсё лепшым i злейшым.

Але не на тым веданнi я быў распяты, што чалавек злы, наадварот, я крычу, як дагэтуль нiхто не крычаў:

"О,якая нiкчэмнасць усё лiхоцце ягонае! О, якое дробнае ўсё яго найлепшае!"

Запаўзлi мне ў горла i душылi мяне велiзарная перанасычанасць чалавекам i прадказаннi прарока: "Усё роўна нiшто не мае ўзнагароды сваёй, веданне душыць".

Доўгае сутонне слалася перад мною; да смерцi стомленая i на смерць п'яная скруха мармытала, пазяхаючы:

"Вечна вяртаецца ён, той маленькi чалавек, ад якога ты так стамiўся" так, пазяхаючы, казала скруха мая, пацягвалася i не магла заснуць.

Нарокi мае сядзелi на ўсiх магiлах чалавечых i не маглi падняцца; зiтханнi мае i пытаннi ўдзень i ўначы турзалi мяне скаргамi, i душылi, i злавесна кракалi:

"О, чалавек заўсёды вяртаецца! Маленькi чалавек вечна вяртаецца!"

Калiсьцi я бачыў абодвух голых - сама вялiкага чалавека i сама малога: надта падобныя яны адзiн да аднаго - нават у сама вялiкiм яшчэ залiшне чалавечага!

Нават сама вялiкi - якi ж ён яшчэ малы! - гэта было маё перанасычэнне чалавекам! А вечнае вяртанне маленькага чалавека адварочвала мяне ад жыцця агiдаю!

О агiда! Агiда! Агiда!" - так казаў Заратустра, уздыхаючы i здрыгаючыся; бо згадаў ён сваю хваробу. Але звяры не далi яму дагаварыць казань.

|< Пред. 208 209 210 211 212 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]