Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 211 из 315



"Не гавары болей, о ты, што выздараўлiваеш! - адказвалiяны яму. - Лепей выйдзi вонкi, туды, дзе свет, быццам сад, чакае цябе.

Iдзi да ружаў, i да пчол, i да чародаў галубоў! Але спачатку iдзi да пеўчых птушак - i навучыся ў iх спяваць!

Бо спевы - таму, хто папраўляецца; а здароваму - казанi. Ну, а як што i здароваму закарцiць спяваць, дык песнi ягоныя будуць не такiя".

"Ах вы шэльмы i катрыншчыкi, замоўкнiце! - адказваў Заратустра, смеючыся са сваiх звяроў. - Вы добра ведаеце, якую ўцеху здабыў я сабе за гэтыя сем дзён!

Мне трэба зноў спяваць - вось тая ўцеха i цаленне, якiя ўведаў я: цi не хочаце вы i з гэтага зрабiць вулiчную песеньку?"

"Не кажы болей, - зноў адказвалi яму звяры, - лепей зрабi сабе лiру, о, каторы ацаляецца, новую лiру!

Згадзiся ж, о Заратустра! Новым песням патрэбна i новая лiра.

Спевамi, шумнай радасцю i новымi песнямi гой душу сваю, Заратустра: каб ты мог несцi цяжар вялiкага лёсу свайго, - долi, якая нiколi дагэтуль не выпадала чалавеку!

Бо добра ведаюць твае звяры, о Заратустра, хто ты i кiм павiнен зрабiцца: ты - настаўнiк Вечнага Вяртання, - гэта ад сёння доля твая!

Ты павiнен першы звеставаць гэта вучэнне - i як жа твой вялiкi лёс не будзе таксама найвялiкшай небяспекай i хваробай!

Вось мы ведаем, як вучыш ты: што ўсе рэчы вечна вяртаюцца, а з iмi i мы самi, што мы iснавалi ўжо безлiч колькi разоў, а з намi - усе рэчы.

|< Пред. 209 210 211 212 213 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]