Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 214 из 315



О душа мая, твайму царству зямному даў я адпiць усякае мудрасцi, усiх новых вiнаў, а таксама ўсiх незабыўна-старых вiнаў мудрасцi.

О душа мая, святло многiх сонцаў вылiў я на цябе, цемру кожнай ночы, i ўсякую тугу i маўчанне: i вось - вырасла ты ў мяне, быццам лаза вiнаградная.

О душа мая, цяжкая плодам сваiм, быццам лаза вiнаградная, стаiш ты перада мною, з набрынялымi саскамi i цёмнымi, густа навiслымi залацiстымi гронкамi:

- збянтэжаная i прыгнечаная шчасцем, поўная чакання ў надмеры сваiм i ў сораме ад гэтага чакання.

О душа мая, нiдзе няма i не было падобнай да цябе, з большай любоўю, шырокай i ўсеахопнай! Дзе будучыня i мiнуўшчына сыходзiлiся б блiжэй, чым у табе?

О душа мая, я ўсё аддаў табе, i дзеля цябе апусцелi рукi мае. I вось! Цяпер ты гаворыш мне з усмешкай, поўная смутку: "Хто ж з нас павiнен дзякаваць:

- цi павiнен дзякаваць дарыльнiк, што ўзяў у яго той, хто бярэ? Дарыць цi гэта не патрэба есцi? Браць - цi не ёсць гэта спагада?"

О душа мая, я разумею ўсмешку смутку твайго: цяпер плод твой сам цягне журботныя рукi!

Паўната твая пазiрае на шумнае мора, шукае i чакае; туга ад надмеру глядзiць праз неба вачэй тваiх!

I сапраўды, о душа мая! Хто, бачачы ўсмешку тваю, не сплываў бы слязьмi? Самi анёлы лiлi б слёзы перад мiлатою ўсмешкi тваёй!

Твая даброць i твая звышдабрыня не хочуць скардзiцца i плакаць: але самая ўсмешка твая сплывае жаданнем слёз, i дрыготкiя вусны - прагаю галашэння.

|< Пред. 212 213 214 215 216 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]