Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 216 из 315



Другая скочная песня

1

"У вочы твае я заглянуў нядаўна, о Жыццё: блiшчала золата ў начы тваiх вачэй - i змоўкла маё сэрца перад палкiм жаданнем:

- я ж бачыў, як залаты човен блiшчаў на цёмнай вадзе, як знiкаў i як зноў паяўляўся, ныраў, вынырваў i да сябе вабiў, залаты човен-гушкалка!

На мае ногi, што парываюцца ў скокi, ты кiнула позiрк - смяшлiвы, пытальны, гарачы, п'янкi.

Сваiмi маленькiмi ручкамi ты толькi двойчы кранула кастаньеты - i вось ужо ногi мае ажылi, адурманеныя танцам.

Пяты адрывалiся ад зямлi, пальцы ног быццам прыслухоўвалiся, каб цябе зразумець: бо слых у танцора - у пальцах яго ног!

Я памкнуўся да цябе - i адступiлася ты ад мяне; зашалясцелi, узляцелi, узвiлiся на мяне хвалi тваiх валасоў!

Ад цябе i ад гэтых змей адхiснуўся я: i спынiлася ты, крыху адвярнуўшыся, i палкае жаданне гарэла ў паглядзе тваiм.

Хiтрымi позiркамi вучыш мяне ты дарогам крывым; на дарогах крывых вучацца хiтрасцi ногi мае!

Зблiзку я баюся цябе, здалёку - абагаўляю; твае ўцёкi вабяць, твой позiрк зысклiвы - спыняе: я пакутую, але чаго я не адцярпеў бы дзеля цябе!

Дзеля цябе, чый холад успалымняе, чыя нянавiсць чаруе, чые ўцёкi прывязваюць, чые кпiны хвалююць:

- хто не адчуваў нянавiсцi да цябе - якая скоўвае, аблытвае, спакушае, шукае, здабывае! Хто не любiў цябе - невiнаватую, нецярплiвую, шалапутную грэшнiцу з вачыма дзiцяцi!

Куды надзiш мяне цяпер, ты - верх дасканаласцi i неўтаймавальнасцi? I зноў уцякаеш - салодкая i няўдзячная ветрагонка!

У танцы iмкнуся я за табою, па найменшым следзе, табою пакiнутым.

|< Пред. 214 215 216 217 218 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]