Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 217 из 315

Дзе ты? Падай мне руку! Хоць адзiн пальчык падай!

Тут пячоры i зарасцi: можна заблудзiцца! Стой! Пачакай! Хiба не бачыш ты, як праносяцца совы i кажаны?

Ты - сава! Ты - кажан! Хочаш дражнi мяне? Дзе мы? Цi не ў сабак навучылася ты скуголiць i брахаць?

Як мiла шчэрыш ты на мяне белыя зубкi, а злыя вочы так i блiскаюць у цянi валасоў!

Вось гэта танец дык танец! Я - паляўнiчы, кiм жа ты хочаш быць: маiм сабакам цi сарнай?

Вось ты i поруч! Яшчэ хутчэй, лiхая скакуха! А цяпер угору! I туды! Жаль! Скачучы, я сам упаў!

О пагардлiвая, глядзi, - я ляжу i прашу лiтасцi! Больш прыемнымi сцежкамi хацеў бы iсцi я з табою:

- сцежкамi кахання праз моўчу стракатых зарасцяў! Альбо там, па беразе возера, у глыбiнях якога танцуюць залатыя рыбкi!

Ты стамiлася? Зiрнi на вячэрнюю зару; а вунь - пасуцца авечкi; хiба не дзiвосна - заснуць пад гукi пастуховай жалейкi?

Ты так стамiлася? Я занясу цябе туды, абдымi мяне! А калi ты сасмягла, я знайду, чым цябе напаiць, толькi вусны твае адмовяцца пiць!

О гэта гнуткая, увiшная змейка, вядзьмарка праклятая! Увiнулася! Дзе ты? А на твары маiм засталiся дзве чырвоныя плямы ад тваiх рук!

Далiбог, я стамiўся быць пастухом тваiм вечным! Я дагэтуль спяваў табе, чарадзейка, а цяпер - ты закрычыш у мяне!

У такт плётцы маёй будзеш скакаць i крычаць! Бо не забыўся ж я плёткi? Не, не забыўся!"

2

Так, адказвала мне Жыццё, зацiскаючы рукамi свае далiкатныя вушы:

"О Заратустра! Не ляскай так страшна плёткай сваёю! Ты ж ведаеш: шум забiвае думкi, а да мяне якраз прыйшлi такiя пяшчотныя думкi!

Мы з таб�

|< Пред. 215 216 217 218 219 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]