Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 230 из 315

"Не! Не! Тры разы не!! - усклiкнуў ён бадзёрым голасам, агладжваючы бараду. Гэта я ведаю лепш! Яшчэ ёсць шчасныя выспы! Ужо лепей памаўчы пра гэта, ты, мяшок журботы i зiтханняў!

Перастань балабонiць, ты, паўдзённая дажджавая хмара. Цi ж ты не бачыш, што я ўжо прамок ад журботаў тваiх, як аблiты сабака?

Атрасуся я i ўцяку ад цябе абсыхаць, - так што не здзiўляйся! Цi, можа, думаеш, гэта няветлiва. Але тут мой двор.

А вышэйшага чалавека я адразу знайду ў тых лясах, адкуль, можа, i далятаў яго крык. Можа, за iм гонiцца якi-небудзь люты звер.

Ён - у маiх сферах: тут яму не зняшчасцiцца! Сапраўды, у мяне тут нямала лютых звяроў".

I з гэтымi словамi Заратустра рушыў да лесу. Тады празарлiвец сказаў: "О Заратустра, - ты хiтрун!

Я зразумеў: ты хочаш пазбыцца мяне! Ты лепей пойдзеш у лес, да лютых звяроў!

Але гэта цябе не ўратуе! Увечары я буду зноў тут; я сяду ў тваёй пячоры i буду сядзець, цярплiвы, як калода, i буду чакаць цябе!"

"Хай будзе так! - крыкнуў Заратустра ўжо здалёк. - I хай усё маё ў гэтай пячоры належыць табе, дарагому майму госцю!

Калi ты знойдзеш мёд, - што ж! лiжы яго, бурклiвы мядзведзь, саладзi душу сваю! А ўвечары мы будзем, абодва вясёлыя, скакаць пад мае песнi, як вучоны мядзведзь.

Ты сумняваешся? Ты хiтаеш галавою? Ну што ж, паглядзiм, стары буркун! Я ж таксама - празарлiвы вяшчун!"

Так сказаў Заратустра.

Гутарка з каралямi

1

Заратустра не быў яшчэ i гадзiны ў дарозе па гарах сваiх i лясах, як раптам убачыў вельмi дзiўнае шэсце.

|< Пред. 228 229 230 231 232 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]