Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
229 из 315
- "Ты чуеш?Чуеш, Заратустра? усклiкнуў празорлiвы вяшчун, - гэта цябе, цябе клiча гэты крык: "Iдзi, iдзi, iдзi, пара, даўно пара!"
Але Заратустра маўчаў, збянтэжаны i ўражаны; нарэшце ён спытаўся, нiбы запанявераны ў сабе: "Хто гэта клiча мяне?"
"А то ты не ведаеш, - рэзка адказаў празарлiвец, - навошта хаваешся? Гэта вышэйшы чалавек звяртаецца да цябе!"
"Вышэйшы чалавек? - усклiкнуў Заратустра, ахоплены жахам. - Чаго ж ён хоча? Што яму трэба? Вышэйшы чалавек! Што яму трэба тут?"
А вяшчун не адказваў на Заратустравыя спалохi, а ўслухоўваўся далей у поклiч глыбiняў. Але адтуль доўга не чулася нiводнага гуку, тады ён павярнуўся i ўбачыў, што Заратустра ўсё яшчэ стаiць, не сыходзячы з месца, i дрыжыкi калоцяць яго.
"О Заратустра, - прамовiў ён, - ты не падобны на чалавека, якi ад шчасця круцiцца на месцы: каб не ўпасцi, давядзецца табе скакаць!
Але калi ты i захочаш скакаць i вырабляць розныя выкрунтасы на канаце, усё адно нiхто не скажа: "Дзiвiцеся, вось скача апошнi вясёлы чалавек!"
Той, хто яго шукае тут, дарма ўзняўся на гэтыя вышынi: ён тут знойдзе пячоры i тых, што ў iх хаваюцца, а таксама сховы тым, хто ратуецца ўцёкамi, але не знойдзе нi патайнiкоў, нi скарбнiц шчасця, нi новых залатадайных жылiн.
Хоць усё адно нiчога не адшкадоўваецца, нiякiя пошукi не маюць сэнсу, бо няма болей шчасных выспаў!"
Так уздыхнуў вяшчун; але з апошнiм уздыхам яго да Заратустры вярнулася спакайната i ўпэўненасць, быццам ён з глыбокае цяснiны зноў выйшаў на святло.
|< Пред. 227 228 229 230 231 След. >|