Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
237 из 315
На тое я i ляжу каля балота, як рыбак, i вось ужо разоў мо з дзесяць упiвалася мне ў руку п'яўка, а цяпер куды больш цудоўную п'яўку прынадзiла мая кроў - самога Заратустру!
О шчасце! О цуд! Хай будзе пахвалёны той дзень, якi прывёў мяне да гэтай балацiны! Хай будзе пахвалёная найлепшая, наймацнейшая п'яўка з усiх, што жывуць сёння, хай будзе пахвалёная п'яўка сумлення - Заратустра!"
Так сказаў незнаёмы; i Заратустра быў рады з ягоных слоў i пашаноўнай манеры гаварыць. "Хто ты? - спытаўся ён, падаючы яму руку. - Яшчэ шмат памiж намi нявысветленага i няяснага, але, здаецца, светлы дзень ужо распагоджваеца".
Я - сумленны духам, - адказаў той, - а ў справах духу цяжка знайсцi чалавека больш строгага, цвёрдага i мэтанакiраванага за мяне, акрамя таго, у каго я вучыўся, - я кажу пра самога Заратустру.
Лепей не ведаць нiчога, чым многае - напалавiну! Лепей на маю рызыку быць дурнем, чым мудрацом за кошт чужых думак! Я дашукваюся асновы:
- няважна, малая яна цi вялiкая, называецца балотам альбо небам. Хай аснова гэтая будзе шырынёю хоць з далоню - мне досыць: хай толькi яна будзе аснова, на якой можна ўцвердзiцца!
- хай шырынёю хоць з далоню: на ёй можна ўцвердзiцца. У сапраўды сумленным спазнаннi няма вялiкага i малога".
"Дык, можа, ты даследчык п'явак? - спытаўся Заратустра. - Можа, ты, сумленны духам, да апошнiх асноваў даследуеш п'яўку?"
"О Заратустра, - адказаў сумленны духам, - гэта было б аж-аж, калi б я адважыўся на гэта!
Калi што i спазнаў я, дык гэта п'яўчыныя мазгi: гэта - мой свет!
Сапраўды, гэта цэлы свет! Але даруй, тут ужо гаворыць мой гонар, бо ў гэтым няма мне раўнi. Таму i сказаў я, што тут - я ў сябе дома.
|< Пред. 235 236 237 238 239 След. >|