Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 239 из 315

- Гэта, мабыць, i ёсць той вышэйшы чалавек, чый пакутлiвы крык пра дапамогу я чуў; зiрну, цi нельга яму чым-небудзь памагчы". Але збегшы ўнiз да таго месца, дзе ляжаў чалавек, ён убачыў перад сабою старога: дрыжыкi бiлi таго, вочы былi нерухомыя, i як нi манiўся Заратустра паставiць яго на ногi, усё было марна. Здавалася, няшчасны нават не заўважаў, што побач з iм нехта ёсць; шкада было глядзець, як ён роспачна акiдаўся па баках, быццам пакiнуты цэлым светам i бязмежна адзiнокi. Нарэшце, пасля ўсiх гэтых канвульсiяў, ён загаласiў:

О, хто мяне адагрэе? Хто любiць мяне?

Дайце цяпла вашых рук,

Дайце вуголля астыламу сэрцу!

Ледзьве жывы,

Б'юся я ў курчах нязнанай хваробы,

Iголкi калючыя моцнае сцюжы

Пранiзваюць плоць,

Я трымчу

Ты, Думка, ты гонiш мяне!

Схаваны за хмарамi лоўчы!

Жахлiвы! Не мае iмя!

Твой позiрк пагардлiвы б'е, як маланка

З непрагляднае цемры,

I вось я ляжу ў пакутлiвых курчах

I ўсе спрадвечныя скрухi i мукi спасцiглi мяне,

О Жорсткi лоўчы! Нязведаны Божа!

Бi мацней i глыбей!

Пранiжы, разатнi маё сэрца!

О, чаму мучыш мяне тупымi стрэламi?

Што яшчэ ўбачыў у мне

Твой зларадны, маланкавы позiрк,

Позiрк Боства, якое нiколi не мецьме патолi

з вiдовiшча мук

Не, не пагiбелi прагнеш маёй,

А цярпенняў!

Навошта мяне ты катуеш,

Зларадны, нязведаны Божа?

Я адчуваю, як крадзешся ты,

Чаго хочаш ты ад мяне сярод ночы?

Адкажы!

Ты гняцеш, ты ўцiскаеш мяне.

|< Пред. 237 238 239 240 241 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]