Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 238 из 315



Даўно ўжо даследую я гэтую адзiную рэч, мазгi, п'яўчыныя, каб коўзкая iсцiна не выкаўзнулася ад мяне! Тут - маё царства!

- дзеля гэтага я ахвяраваў усiм, праз адно гэта ўсё мне з'абыякавела; i побач з веданнем маiм - цемра невуцтва.

Сумленне майго духу патрабуе ад мяне, каб я ведаў што-небудзь адно i не ведаў нiчога iншага: мне агiдныя ўсе палавiнiстыя духам, усе туманныя, напышлiвыя, замроеныя.

Там, дзе канчаецца сумленнасць мая, я сляпы, i хачу быць сляпым. Але дзе я хачу ведаць, я хачу быць сумленным, а значыцца - строгiм, цвёрдым, мэтанакiраваным, жорсткiм i неўблагальным.

Ты сказаў калiсьцi, о Заратустра: "Дух ёсць жыццё, якое само падцiнае жыццё"; гэта прывабiла мяне i прывяло да твайго вучэння. I сапраўды, сваёю крывёю памножыў я веды свае!"

"I гэта вiдавочна", - адказаў Заратустра: бо з рукi сумленнага духам усё яшчэ лiлася кроў. Дзесяць п'явак упiлiся яму ў руку.

"О ты, дзiўны прыяцель, як добра вучыць мяне такая вiдавочнасць - ты сам! I магчыма, не ўсё асмелiўся б я даверыць твайму слыху, такому зысклiваму!

Ну што ж! тут мы i разыдземся! Але я хачу зноў пабачыцца з табою. Там, угары, дарога да маёй пячоры: сёння ноччу ты будзь маiм жаданым госцем!

Я хачу загоiць таксама i раны твайго цела, на якое я наступiў: я яшчэ падумаю пра гэта. А цяпер мне трэба спяшацца - мяне клiча крык на дапамогу!"

Так сказаў Заратустра.

Чарадзей

1

Але калi Заратустра абагнуў скалу, ён убачыў непадалёк, на роўнай дарозе, чалавека, якi курчыўся, як апантаны нячыстым, i, нарэшце, кiнуўся нiцма на зямлю. "Пастой! - сказаў Заратустрв свайму сэрцу.

|< Пред. 236 237 238 239 240 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]