Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 249 из 315



Цi не сама пабожнасць твая не дазваляе табе красцi? А вялiкая сумленнасць твая яшчэ выведзе цябе нават за межы дабра i зла.

Глянь, - што табе ўгатавана! Твае вочы, вусны i рукi ад вечнасцi назначаны для дабраслаўлення. Бо дабрасловяць не аднымi толькi рукамi.

Хоць ты i настойваеш, што ты бязбожнiк, - каля цябе я адчуваю, як нябачна ўзносяцца пахошчы дабраслаўленняў: i разбiраюць мяне боль i багавейнасць.

Дазволь мне быць тваiм госцем, о Заратустра, на гэтую ноч! Нiдзе на зямлi не будзе мне так Добра, як у цябе!"

"Аман! Хай будзе так! - адказаў Заратустра, вельмi здзiўлены. - Там, угары, праходзiць дарога, там i Заратустрава пячора.

Сапраўды, я ахвотна правёў бы цябе, о шаноўны, бо люблю ўсiх пабожных. Але крык пра дапамогу клiча мяне пакiнуць цябе. Нiхто не павiнен упадаць у бедства ў маiх валоданнях; пячора мая - добрая гавань. I я найболей люблю вяртаць засмучаным цвёрдую зямлю, каб трывала, абедзвюма нагамi стаялi яны на ёй.

Але хто здыме табе з плячэй тваю тугу? Занадта слабы я на гэта. Сапраўды, доўга чакаць нам, перш чым хто-небудзь зноў уваскрэсiць твайго Бога.

Бо няма Яго больш сярод жывых: Ён памёр назусiм".

Так сказаў Заратустра.

Сама брыдкi чалавек

I зноў неслi Заратустру ногi па гарах i лясах, а вочы яго бесперастанку шукалi спраглага ў вялiкай бядзе i таго, хто клiкаў на дапамогу, i нiдзе не знаходзiў яго. Аднак ён усю дарогу радаваўся ў сэрцы сваiм, поўным удзячнасцi.

|< Пред. 247 248 249 250 251 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]