Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 250 из 315

"Колькi добрага дарыў мне сённяшнi дзень у адшкадаванне за тое, што так блага пачаўся! Якiх незвычайных субяседнiкаў сустрэў я!

Цяпер буду доўга перажоўваць iхнiя словы, быццам добрыя зярняты; i зубы мае павiнны як след перамалоць i ператаўчы iх, пакуль не пацякуць яны ў душу маю, як малако!"

Але вось дарога зноў абагнула скалу, мясцiна раптам перамянiлася, i Заратустра ўступiў у царства смерцi. Як скарчанелыя, застылi тут чорныя i чырвоныя выступы скал: не было нi травы, нi дрэў, не спявалi птушкi. Бо гэта была далiна, якое пазбягалi ўсе звяры, нават драпежныя; толькi змеi адной пароды - брыдкiя, тоўстыя, зялёныя - прыпаўзалi сюды памiраць, калi наставаў iхнi час. Таму пастухi i называлi гэтую далiну: Смерць Змей.

Заратустра ўдаўся ў змрочныя ўспамiны: яму здалося, што ён ужо раз быў тут. I шмат чаго цяжкага наплыло на яго, так што ён iшоў усё павальней i павальней i нарэшце спынiўся. Але вось, падняўшы вочы, ён убачыў край дарогi нешта падобнае на чалавека, хоць наўрад цi гэта быў чалавек, - нешта неапiсальнае i няўяўнае. I адразу Заратустру зрабiлася вельмi сорамна, што давялося пабачыць такое на свае вочы: пачырванеўшы да сiвых валасоў, ён адвярнуўся i ўжо хацеў быў пакiнуць гэта лiхое месца.

|< Пред. 248 249 250 251 252 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]